Знайсці
15.03.2023 / 11:28РусŁacБел

На месцы разбуранага дома ў Дняпры з'явіцца мемарыяльны сквер

Расійская ракета трапіла ў дзевяціпавярховы жылы дом у Дняпры 14 студзеня. Яна знішчыла цэлы пад'езд, зверху данізу. Гэта 72 кватэры, у якіх было прапісана амаль 200 чалавек. Суседні пад'езд таксама пацярпеў. У той дзень загінулі 44 чалавекі, 79 пацярпелі.

Фота Evgeniy Maloletka / AP

Мэр Дняпра Барыс Філатаў сёння кажа, што ўлады збіраюцца цалкам дэмантаваць два пад'езды дома, а на іх месцы разаб'юць мемарыяльны сквер.

Людзям, якія жылі ў гэтым доме, працягваюць выплачваць кампенсацыі.

Філатаў разглядаў пытанне аб набыцці для пацярпелых кватэр, але паскардзіўся на «антыкарупцыйны вэрхал»: «Калі б мы купілі ў нейкага забудоўшчыка, нам бы сказалі: чаму вы купілі ў гэтага забудоўшчыка, а не ў іншага». Спыніліся на варыянце выплаціць кампенсацыі.

Улады горада вырашылі не перасяляць усіх людзей у адно месца, таму што «людзей, аб'яднаных агульнай сацыяльнай стратай, нацыянальнасцю, агульнай падзеяй, разам сяліць нельга». «Напрыклад, вайсковыя мястэчкі. Ці нацыянальныя пасёлкі — гэта фактычна гета», — лічыць Філатаў. У такім доме, дадае ён, «кожны дзень былі б памінкі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930