Знайсці
15.03.2023 / 08:554РусŁacБел

Ці прывядзе збіццё амерыканскага беспілотніка над Чорным морам да прамой вайны паміж Расіяй і ЗША? 

Учора ЗША заявілі, што іх беспілотнік MQ-9 Reaper сутыкнуўся з расійскім знішчальнікам Су-27 над нейтральнай часткай Чорнага мора і затым упаў у ваду. У амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны (ISW) лічаць, што гэта не выкліча эскалацыі ў адносінах Штатаў і Расіі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: U.S. Air Force / wikipedia.org

Аналітыкі мяркуюць, што для небяспечнай эскалацыі няма прычын, бо прэзідэнт Джо Байдэн неаднаразова абяцаў пазбягаць уцягвання амерыканскіх войскаў у прамы канфлікт з Расіяй, а Крэмль у сваю чаргу дэманстраваў нежаданне ўступаць у вайну з НАТА.

У справаздачы пішуць, што расійскія сілы выкарыстоўвалі прымусовую сігналізацыю супраць самалётаў і вайскова-марскіх караблёў ЗША і іх хаўруснікаў цягам дзесяцігоддзяў на некалькіх тэатрах ваенных дзеянняў, але гэта не выклікала канфлікту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12
15.03.2023
але прамая вайна ўсё бліжэй...
1
Valadzimir/адказаць/
15.03.2023
"Не выкліча эскалацыі" таму, што, мяркуючы па ўсяму, "гегемоны" наўмысна накіравалі сваю "птушку" туды, куды не трэба - каб праверыць расейцаў на "слабо".  Ну і атрымалі, пра што хацелі даведацца.
15.03.2023
Так и было задумано. Дрон является и подводной лодкой одновременно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930