Знайсці
14.03.2023 / 22:514РусŁacБел

У Мінску затрымалі былога супрацоўніка СТБ Дзмітрыя Баяровіча і яго жонку ВІДЭА

Сёння раніцай у Новай Баравой адбылося затрыманне сям'і Баяровічаў — фатографа і журналіста Дзмітрыя і яго жонкі Валерыі, піша «Вясна», публікуючы відэа затрымання.

На відэа з камер назірання бачна, як хлопца, які выйшаў на вуліцу ў 8:11, паклалі на зямлю сілавікі. Бачна, што да затрыманага хутка падбегла яго жонка. Потым сілавікі разам з Дзмітрыем і Валерыяй пайшлі ў кватэру, дзе пазней адбыўся ператрус.

Праз 10 хвілін — у 8:22 — сілавікі вывелі Дзмітрыя і пасадзілі ў бусік. Праз 40 хвілін — у 9 раніцы — з пад'езда вывелі і Валерыю. Яе таксама пасадзілі ў бусік і кудысьці павезлі.

Праваабаронцам вядома, што раней Дзмітрый Баяровіч працаваў на СТБ, але ў 2020 годзе звольніўся адтуль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
што/адказаць/
14.03.2023
Будзе горш. Будзе той жа працэс што зараз ужо ідзе ў маскавітаў - усе гэтыя артыкулы аб эстрэмізмах і ксэнафобныя пошукі здрайцаў будуць выкарыстоўвацца паліцаямі проста ў сваіх карысных мэтах. А потым і адзін аднаго будуць саджаць і забіваць. Гэтыя дурні не разумеюць што дадаўшы да сістэмы неабмежаваны гвалт яны яе ўжо фактычна забілі. Гвалт гэта супрацьлегласьць кантролю. Раней ці пазней ён праглыне і таго хто яго пачаў. Пытаньне толькі колькі крыві выцячэ з народу Беларусі і ці хопіць нас каб гэта перажыць. Бо могуць яшчэ і мабільныя крэматорыі з Марыюпалю падцягнуць, ім нічога не заважае, а губазікі ўсялякія з маскавіцкімі генераламі МА РБ яшчэ й пляскаць урачыста будуць. І вершы Німёлера нам яшчэ жартамі пакажуцца.
0
Pratestant/адказаць/
14.03.2023
У 2020 звольніўся!
0
Pratestant/адказаць/
14.03.2023
У2020 звольніўся!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера