Знайсці
14.03.2023 / 22:323РусŁacБел

Ствараецца інфармацыйны рэсурс дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій паводле прынцыпу «адно акно»

Пра намер стварыць адзіную платформу для дапамогі палітвязням і іх сем'ям заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета, былая палітзняволеная Вольга Гарбунова. 

Вольга Гарбунова

Гарбунова ініцыявала стварэнне платформы, бо памятае, як гэта — «выйсці са зняволення ў поўнай разгубленасці, страху, дэзарыентацыі».

«Кожны дзень я сустракаю людзей, якія не могуць зразумець у вялікай плыні інфармацыі і новых назваў, дзе шукаць падтрымку. Многія застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі, адчуваюць сябе забытымі», — акрэсліла праблему прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Яна адзначыла, што, нягледзячы на намаганні вялікай колькасці арганізацый і ініцыятыў, якія з 2020 года былі ўключаныя ў дапамогу рэпрэсаваным, «мы не былі гатовы да такой колькасці пацярпелых, не ўлічылі стан, у якім знаходзяцца людзі, не ведалі, што за два гады можна так хутка разбурыць у краіне ўсю сацыяльную інфраструктуру».

На сайце плануецца размяшчаць актуальную інфармацыю «пра арганізацыі, фонды, ініцыятывы, дыяспары, якія дапамагаюць людзям».

Вольга Гарбунова запрашае запоўніць спецыяльную анкету не толькі прадстаўнікоў ініцыятыў, якія дапамагаюць, але і тых, хто карыстаўся іх дапамогай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Як прадказальна/адказаць/
14.03.2023
Адно русскае акно.     
0
Джек Блэк/адказаць/
15.03.2023
Инфопойнт 2.0.Кто конкретно будет отвечать,когда спалитесь опять?
0
Неверагодныя такія неверагодныя/адказаць/
15.03.2023
Калі чакаць чарговаа зліву дадзеных у кгб?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера