Знайсці
14.03.2023 / 20:403РусŁacБел

Да Беларусі з выраю даляцеў першы вялікі арлец

Вялікі арлец Блонд вярнуўся ў Беларусь з выраю 11 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». Гэта самая ранняя дата прылёту пазначаных перадатчыкамі арляцоў з Беларусі.

Адначасова з Блондам 5 сакавіка рушыла ў дарогу і самка Арляца Альжуся, якая таксама, як і Блонд, зімавала ў не надта далёкай ад Беларусі Грэцыі. Але пакуль яна затрымалася ў дарозе.

Цяпер мігруюць, не лічачы Блонда, сем беларускіх арляцоў з 17-ці. Астатнія птушкі засталіся далёка ззаду, а некаторыя яшчэ нават не пачыналі рухацца.

Раней над Пінскам заўважылі першых буслоў, якія з-за цёплага надвор'я таксама сталі вяртацца на радзіму незвычайна рана. 

Чытайце таксама:

На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна

Чаму беларуская птушка штогод ляціць на зімоўку на адзін і той жа лапік зямлі на поўдні Афрыкі?

Вясна ідзе. Беларускія птушкі, на якіх усталяваныя перадатчыкі, ужо кіруюцца з Афрыкі бліжэй да радзімы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.03.2023
Беги, Блонд!Беги!
2
Anatol Starkou/адказаць/
14.03.2023
Ну хоць хтосьці ў Беларусь вяртаецца. Зараз яму ў Камісію, а потым арлят рабяць, калі самка даляціць і пройдзе тую ж Камісію.
0
альжуся/адказаць/
15.03.2023
загуляла?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера