Знайсці
14.03.2023 / 20:193РусŁacБел

У Гродне грамяць фанатаў хакейнага «Нёмана», хоць раней іх нібыта абяцалі не чапаць

Выданне Most паведамляе, што ў Гродне ўжо некалькі дзён ідзе фактычны разгром фанацкага сектара мясцовага хакейнага клуба «Нёман». Многіх затрымлівалі, каля дзясятка, а можа і болей людзей цяпер за кратамі.

Фанацкі сектар «Нёмана». Фота: ХК «Нёман»

Лідара фанацкага руху хакейнага клуба «Нёман» з Гродна Сяргея Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Іншых фанатаў узялі на працоўных месцах, на вуліцы і нават уласна на хакеі, калі «Нёман» праводзіў першы хатні матч плэй-оф чэмпіянату Беларусі супраць Наваполацкага «Хіміка».

Паводле аднаго з суразмоўцаў выдання, блізкага да фанацкага сектара «Нёмана», рэпрэсіі супраць хакейных фанатаў ідуць у Гродне з 9 сакавіка.

Затрымалі вельмі многіх, але кагосьці пасля адпускалі, а хтосьці дагэтуль затрыманы. Ва ўсіх правяралі тэлефоны і нешта шукалі. Да гэтага часу нібыта застаюцца ў зняволенні каля дзясятка фанатаў «Нёмана».

Фанаты хакейнага «Нёмана» спынілі байкот матчаў чэмпіянату Беларусі ў кастрычніку 2022 года і вярнуліся на фанацкі сектар пасля двухгадовага перапынку. 

Паводле інфармацыі Most, вяртанне актыўнага фан-сектара было сумесным рашэннем фанатаў і кіраўніцтва «Нёмана».

Бакі пайшлі адзін аднаму насустрач і адна з умоў фанатаў была звязаная з міліцыяй, яны прасілі не чапаць актыўны фан-сектар. Але дамова з сілавікамі пратрымалася толькі каля пяці месяцаў.

Дарэчы, фанаты футбольнага «Нёмана» так і не вярнуліся на сектар, яны байкатуюць матчы каманды з 1 красавіка 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Началась Война/адказаць/
14.03.2023
Россия и лукашенко ведут войну с Беларусами и Беларусью !!
0
Думай дзе жывеш/адказаць/
14.03.2023
Калі захацеў перагарнуць старонку, а старонка перагарнула цябе.
0
Проста жыхар/адказаць/
15.03.2023
Лічу, што хадзіць на хакей і іншыя дзяржаўныя гульні ў цяперашніх умовах - дурасць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера