Знайсці
14.03.2023 / 19:254РусŁacБел

Сетка «Суседзі» пачала прадаваць літоўскія шакоцісы

У крамах гандлёвай сеткі «Суседзі» пачалі прадаваць знакамітыя прысмакі шакоціс, занесеныя ў нацыянальны фонд літоўскай кухні. Гэты распаўсюджаны ў Літве, але не надта вядомы ў Беларусі торт заўважылі «Магілёў.Media» ў адной з магілёўскіх крам сеткі.

Мучная слодыч шакоціс у сетцы крам «Суседзі» прадаецца, праўда, не цалкам, а ў якасці набору з шасці-сямі кавалачкаў торта, спакаваных у аднаразовыя пластыкавыя кантэйнеры. Пры гэтым яны не завозяцца з Літвы, а выпякаюцца ва ўласных пякарнях гандлёвай сеткі. У літоўскіх крамах шакоцісы звычайна прадаюцца не кавалачкамі, а цалкам.

Шакоціс — традыцыйны літоўскі торт незвычайнай формы з яечнага цеста, выпечаны на адкрытым агні. У перакладзе з літоўскай «шакоціс» азначае «галіністы», бо мучная слодыч нагадвае дрэва. Незвычайны прысмак нават занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны. 

Дарэчы, аналагічная кулінарная традыцыя, хоць шырока ў нас і не распаўсюджаная, усё ж была зафіксаваная беларускімі этнографамі і ў заходнебеларускім Поразаве. Там такі торт называюць банкухай, і ён таксама прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Чытайце таксама:

Літоўскія кухары адраджаюць нацыянальныя стравы

Гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі прызналі пірог «банкуха» з Поразава. Што гэта такое?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Смакун/адказаць/
14.03.2023
МінскХлебПрам ужо некалькі гадоў прадае Шакоцісы як у выглядзе тортаў так і ў наборах. У крамах Каравай заўсёды ёсць. Зазірніце на іх сайт. Ну такое... як пячэнне нейкае, а не торт.
0
Ёсік/адказаць/
14.03.2023
Калі не памыляюся, у 2008-2009 'Суседзі' гандлявалі арыгінальнай прысмакай, але не было аніякай зацікаўленасьці з боку спажыўцоў. Памятаю, што за тыдзень да заканчэння тэрміну прыдатнасці, аддавалі ці то за 5000, ці то за 3000. Гэта было амаль задарма, улічваючы памеры ды вагу Шакоціса. Мо гады і сумы троху недакладныя, але сэнс, спадзяюся, спадарства, зразумелы.
0
Тазик/адказаць/
15.03.2023
Ну, что банкух (именно так я слышал от прабабушки название), что шакотис - оба произошли от немецкого baum kuche - пирог, пекущийся на дереве. А сами немцы (упоминание рецепта в 1692г) спокойно отдают авторство итальянцам (1426г). Литовцы при всём желании предоставить письменный источник, подтверждающий первенство, сделать этого не смогут. Так как печатать книги они начали несколько позже.
А вот почему у нас этот вид пирога называют шакотисом, а не банкухом - это интересный вопрос. И особенно к журналистам, которые, похоже, просто не знают своего родного.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера