Знайсці
14.03.2023 / 16:3731РусŁacБел

«Трэба думаць не пра расавую чысціню, а пра духоўнасць людзей, якія сюды прыйдуць». Генадзь Давыдзька не верыць у светлую будучыню славян і чакае кітайцаў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, колішні кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька падзяліўся з газетай «Саюзнае веча» сваімі геапалітычнымі поглядамі.

Давыдзька не згодны, што ў Азіі цяпер фармуецца новы цэнтр сілы, бо, маўляў, Азія заўсёды была моцная. А калі казаць пра еўразійскую прастору, то, «беларуская моц толькі далучаецца ў геапалітычным, а не фінансавым, ваенным або прамысловым значэнні. Сам сэнс саюза Беларусі і Расіі павялічваецца шматкроць і стварае рэальную сілу, якая прыцягвае астатніх».

Лукашэнкаўскі дэпутат спадзяваецца, што ў варонку гэтага прыцягнення будуць зацягнутыя Казахстан і Украіна, але, канешне, «абноўленая і працверазелая».

Зрэшты, гатовы ён ахвотна прыняць і ўсе іншыя рэспублікі былога СССР, «акрамя Прыбалтыкі», якая «нам не патрэбная ў такім выглядзе». Бо яны, маўляў, «усё згубілі. Прастору, дзяржаўнасць», а людзі там дэзарыентаваныя.

Як ні дзіўна, пры ўсёй геапалітычнай моцы еўразійскай прасторы Давыдзька фактычна не бачыць за славянскімі народамі гістарычных перспектыў і чакае, што Беларуссю і Расіяй рана ці позна завалодае Кітай, прытым у літаральным, дэмаграфічным сэнсе:

«Паднябесная калісьці зробіць гэта з усім светам. Расія і Беларусь пакуль слабыя ў дэмаграфічным плане.

Паводле прагнозаў сур'ёзных аналітыкаў, славян праз трыста гадоў можа не застацца. Я маю на ўвазе рускіх, беларусаў, украінцаў. Не з-за войнаў, а таму што перасталі нараджаць».

Але гэта не бяды, абы людзі былі не з Захаду, які Давыдзька ў гэтым самым інтэрв'ю ўсяляк бэсціць:

«Тут трэба думаць не пра расавую чысціню, а пра прыстойнасць і духоўнасць тых людзей, якія сюды прыйдуць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
48
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
15.03.2023
"пускай китаянок завозят" Дизайнер как бэ намякае... прышчавыя не разумеюць і тупа мінусяць. а Дызайнер намякае (наколькі і я магу зразумець)) на тонкі момант... звязаны з генафондам і ўсё такое...

Дизайнер, я пра вільно поні маю ? )
0
̷а̷л̷е̷к̷с̷ ̷ю̷с̷т̷а̷с̷у̷ тьху - то бок - пацаваца/адказаць/
15.03.2023
Дизайнер, по ходу некая Alex строит вам глазки ? я пра вільно поні маю ?

ну просто іхь немножечко начинает  ̷р̷е̷в̷н̷о̷в̷а̷т̷ь̷  ваўнаваца
1
Максим Дизайнер/адказаць/
15.03.2023
Не смешите мои тапочки

Ну, земляк, я также с этой зависал. По итогу она у парня в Лондоне может оси-оси 5 дола солдатика и обратно вернуться. В Лондоне куча наших нищих дураков, например, сидит, там вообще 80% города нищие с геопозицией "Лондон".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930