Знайсці
14.03.2023 / 15:01РусŁacБел

Экспертцы па этыкеце Зарэцкай і бізнэсмену Караўцу прысудзілі пакаранне ў выглядзе калоніі

Суд над эксперткай па этыкеце Аксанай Зарэцкай і ўладальнікам фірмы Astronim Багданам Караўцом пачаўся 10 сакавіка. Сёння дзяржабвінавачанне запрасіла ім пакаранне.

У выніку Зарэцкай далі паўтара года калоніі, Караўцу — два гады.

Іх судзяць разам і абвінавачваюць па «народным» артыкуле за «актыўны ўдзел ці арганізацыю дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак», піша тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады.

У абаіх ёсць непаўналетнія дзеці.

Падчас судовых спрэчак адвакат падсудных падкрэсліла, што парушэнне закону, якое інкрымінуюць Аксане і Багдану адбылося больш за 2 гады таму. З таго часу абвінавачаныя ніякіх законаў не парушалі, працавалі на карысць краіны і не пераехалі, нягледзячы на такую магчымасць. У якасці змякчальных абставінаў абаронца таксама давяла сямейныя складанасці ў абодвух абвінавачаных.

У бацькі Аксаны Зарэцкай праблемы са здароўем, Багдан выхоўвае дзіця з інваліднасцю. Таксама ў якасці хадайніцтваў да пісьмовых матэрыялаў справы былі далучаныя шматлікія станоўчыя характарыстыкі на абодвух абвінавачаных з розных месц працы.

У сваім апошнім слове Аксана Зарэцкая папрасіла прабачэння ў сям’і за тыя выпрабаванні, якія ім давялося вытрымаць у сувязі з яе пазбаўленнем волі.

«Я думала, што магу перажыць любое пакаранне, але развітанне з роднымі і выпрабаванні для блізкіх — самае складанае», — адзначыла Аксана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
36
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930