Знайсці
13.03.2023 / 21:5712РусŁacБел

У Беларусі прадукты і медыцынскія вырабы спецыяльна апраменьваюць радыяцыяй

Генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў НАН Беларусі ў Соснах Андрэй Кузьмін у інтэрв'ю СТБ расказаў, што ў Беларусі вядуць радыяцыйную апрацоўку прадуктаў. Ён назваў гэта інавацыйным спосабам, бо з дапамогай радыяцыйнага апраменьвання, маўляў, атрымліваецца забіваць у прадуктах патагены.

«Пры гэтым апраменьванне не пакідае слядоў, у адрозненне ад той жа хіміі», — заўважыў Андрэй Кузьмін.

Таксама ён паказаў бінт, які ўваходзіць у вайсковую аптэчку Мінабароны, і распавёў, што ён таксама апраменены.

«Бінт прайшоў апрацоўку радыяцыяй і цяпер цалкам стэрыльны, як і сардэчныя клапаны, біяпратэзы костак, касметыка і нават чай», — пералічыў навуковец.

Увогуле цяпер найбольш запатрабавана апраменьванне прадукцыі менавіта медыцынскага прызначэння. Але пры неабходнасці таксама яму падвяргаюцца вырабы для патрэб энергетыкі і ЖКГ для надання ім новых уласцівасцяў.

«У Вялікабрытаніі такім спосабам стэрылізуюць нават каўбасу. Пасля такой апрацоўкі каўбаса захоўваецца ў два разы даўжэй, але і цана атамная. У Беларусі пакуль да гэтага не дайшлі», — сказаў Кузьмін.

Ён падкрэсліў, што такая апрацоўка — абсалютна бяспечная, бо ніякіх слядоў радыяцыі не застаецца, як толькі спыняецца радыяцыйнае ўздзеянне. Пры гэтым прадукты бяспечныя і абсалютна стэрыльныя. Іншымі спосабамі такой ступені стэрылізацыі, маўляў, дамагчыся цяжка.

Чытайце таксама:

«Чарнобыль будзе з намі не 30 і нават не 300 гадоў». Інжынер-фізік — пра новыя рызыкі для Беларусі ў сувязі з уварваннем расійскіх вайскоўцаў на ўкраінскія АЭС

«Гэта зброя выпаленай зямлі». Што такое «брудная бомба» і што рабіць, калі яе падарвуць у Беларусі

«Нямала каштоўных лясоў апынуліся па-за межамі ахоўных тэрыторый». Біёлаг пра тое, што адбываецца з лесам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
20
Сумна
0
Абуральна
16
0
Bhagawan/адказаць/
14.03.2023
Hetaj techalogii bolš za paŭvieka. Radyjoaktyŭny izatop Cobalt-60 vypramieńvane gamma-radyjacyju. Heta śmiertanosnaje rečyva taksa a vykarystoŭvanecca dla lačeńnia rakavych puchlin. Ale ŭ pieršuju čarhu u pamiaci ŭsplyvaje radyjolahičny inncydent u Nieśvižy.
0
Віні Зэпууу/адказаць/
14.03.2023
Фобія не значыць пільнасць, о, вумнік-разумнік намаляваўся без акуляраў, які “ўсё ведае”. Ну выпраменьвай без забруджання далей, вільготнымі начамі сваімі.
0
Всё равно/адказаць/
14.03.2023
Просто, такой способ "стерилизации" - дешев. А так да, радиация не пахнет, на зубах не скрепит, как говаривал чел с фамилией лукашенко приезжая в Ветковский район.
Беларусам уже всё равно, они и так отравлены радиацией после Чернобыля, тем более после того, как ввели в севооборот земли в радиоционных районах Беларуси, чтобы сельское хозяйство больше долларов приносило семье лукашенко, а продукцию, с этих земель, стали растягивать по всех зернохранилищах, хлебозаводах, мясокомбинатах, молокозаводах, тогда радиация точно не заметна и не трещит на зубах. Облучает по чуть-чуть и медленно, всё в допустимых дозах, но с плачевными, особенно для детей, покушавших такого хлебца, сосисок, попивших такого молочка, результатами по их здоровью.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930