Знайсці
13.03.2023 / 20:595РусŁacБел

Палітзняволеную Шарэнда-Панасюк за два з паловай месяцы чацвёрты раз упяклі ў ШІЗА

Палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк зноў змясцілі ў ШІЗА ў жаночай калоніі №24 «Зарэчча». Там жанчына сустрэне свой дзень нараджэння, паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда.

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паводле Андрэя Шарэнды, Паліна тройчы з канца снежня мінулага года трапляла ў ШІЗА: з 29 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023, з 13 студзеня па 23 студзеня і 30 содняў запар — з 28 студзеня па 27 лютага. Праз два тыдні пасля апошняга пакарання жанчыну зноў кінулі ў карцар.

Пра тры адседкі ў ШІЗА Паліна напісала ў лісце, які Андрэй атрымаў у мінулую суботу, 11 сакавіка.

«Пра свой стан Паліна коратка адпісалася: «Трымаюся. Чакаю вясну!», — распавёў Андрэй. — Колькі гэтым разам з яе будуць здзекавацца фашысты, невядома. Але зразумела, што там Паліна сустрэне свой дзень народзінаў. Гэта ўжо трэці дзень народзінаў, які яна сустракае за кратамі».

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста. Яна была затрыманая 3 студзеня 2021 года, асуджаная на тры гады пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
бариста и барбиршоп/адказаць/
13.03.2023
декабрист
4
Шызiк/адказаць/
13.03.2023
Даканаюць там гэтую Шарэнду
0
Мойша/адказаць/
14.03.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера