Знайсці
13.03.2023 / 19:162РусŁacБел

У Расіі выявілі «ўтоеную» ваенную смяротнасць на 3 тысячы чалавек у месяц

Па меры таго як страты расійскай арміі ва Украіне множацца і, паводле заходніх звестак, перавысілі 200 тысяч чалавек забітымі і параненымі, у афіцыйнай статыстыцы Расіі з'яўляюцца неадпаведнасці ў падліках колькасці памерлых у краіне, піша The Moscow Times.

Фота: Соф'я Сандурская 

Кожны месяц расійскія ЗАГСы фіксуюць каля 2—3 тысяч смерцяў, якія пасля не трапляюць у статыстыку Расстата, падлічыў дэмограф Аляксей Ракша.

Так, у студзені Расстат даў справаздачу аб 168,4 тысячы памерлых у Расіі — на 12,7% менш, чым у тым жа месяцы годам раней.

Пры гэтым, калі арыентавацца на Адзіны дзяржаўны рэестр запісаў актаў грамадзянскага стану (АДР ЗАГС), лічба, паводле ацэнкі Ракшы, складала б 170,9 тысячы.

Гэтая розніца ўзнікае штомесяц і заўсёды ў адзін бок — Расстат дае меншую лічбу, чым вынікае са звестак ЗАГСаў, падкрэслівае дэмограф.

Неадпаведнасць лічбаў стала прыкметай менавіта ваеннага часу. «Год і больш таму такой розніцы не было», — адзначае Ракша.

«Прыхаваная» смяротнасць, якую бачаць ЗАГСы, але не Расстат, блізкая да колькасці пацверджаных страт расійскай арміі ва Украіне: спіс, які па паведамленнях у сацсетках і афіцыйных заявах вядуць «Медыязона» і Бі-бі-сі, папаўняецца на 3,5—4 тысячы чалавек у месяц. Рэальная лічба можа складаць 7—9 тысяч штомесяц, ацэньвае Ракша.

Міністэрства абароны РФ толькі двойчы за ўвесь час вайны агучвала афіцыйную ацэнку колькасці загінулых — па стане на 21 верасня 2022 года гэта было 5937 чалавек.

З улікам параненых і тых, хто трапіў у палон, незваротныя страты расійскай арміі дасягаюць 200—250 тысяч чалавек, і гэта больш, чым ва ўсіх войнах з часу заканчэння Другой сусветнай разам узятых, падлічылі эксперты амерыканскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS).

Сярэднямесячныя расійскія страты ва Украіне, па іх звестках, як мінімум у 25 разоў перавышаюць колькасць забітых у месяц у Чачні і ў 35 разоў — у Афганістане.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны больш за ўсё расійскіх вайскоўцаў загінула ў Афганістане (14—16 тысяч, але варта ўлічваць, што там ваявалі не толькі расіяне, а жыхары ўсяго СССР), у Чачні (12—25 тысяч), а таксама да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну падчас баёў на Данбасе (6—7 тысяч), піша CSIS.

Чытайце таксама:

Расійскія страты на вайне з Украінай б'юць рэкорды

«Расейцы, як у Другую сусветную, трупамі ваююць». Дзяніс Урбановіч зноў едзе на фронт

Страты расійскіх войскаў ва Украіне перавысілі страты ва ўсіх войнах, у якіх Расія ўдзельнічала пасля Другой сусветнай вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
0
Правдоруб/адказаць/
13.03.2023
Это как с ковидом в Беларуси - всё хорошо прекрасная маркиза.
0
рашысцкіх акупантаў чакае чарназём/адказаць/
13.03.2023
рашысцкіх акупантаў чакае чарназём
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930