Знайсці
13.03.2023 / 18:4610РусŁacБел

У касцёлах на Дзень Канстытуцыі на загад уладаў будуць маліцца за яднанне

15 сакавіка у рымска-каталіцкіх парафіях у малітву вернікаў падчас святой імшы ўключаць спецыяльную просьбу — «аб міры, прымірэнні і яднанні жыхароў Беларусі», піша рэсурс Katolik.life.

Фарны касцёл у Наваградку

У прыватнасці, гэта адбудзецца ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. Па даручэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча, «з улікам просьбы абласных улад», гродзенская курыя папрасіла памаліцца за гэта ва ўсіх касцёлах рэгіёна. Пра гэта стала вядома з нядзельных аб'яў у парафіях.

Можна меркаваць, што падобную просьбу ўлады маглі накіраваць і ў мясцовую праваслаўную епархію.

Чытайце таксама:

Улады разарвалі бясплатныя дамовы арэнды з чатырма касцёламі — праваабаронцы

Правядзенне службаў у касцёлах Гродзеншчыны на польскай мове чыноўнікі назвалі незаконным

Перапісванне гісторыі: у касцёле ў Солах замалявалі роспіс з «Цудам на Вісле»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
13.03.2023
Жэстачайшэ прыказана малiцца за яднанне.
0
а колькі ў каталікоў манаскіх ордэнаў?/адказаць/
13.03.2023
,каталікі-брацця, злучайцеся!,
0
Экзарцыст/адказаць/
14.03.2023
Малітва пад прымусам-гэта не малітва, а набор слоў не звязываючых Душу чалавека і Бога, гэта дз’ябальскі промысел... Храмы захоплены сатаністамі ў Беларусі і Расее, маліцеся дома. Чалавек і ёсьць Храм, а яго іскрэньней Веры не патрэбны будынак з каменьня. "Отчэ Наш!....Ізбаў нас ад Лукавага і не ўвядзі ў іскушэньне!"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера