Знайсці
13.03.2023 / 09:553РусŁacБел

Камандуючы Сухапутных войскаў Украіны расказаў пра сітуацыю ў Бахмуце

Камандуючы Сухапутных войскаў Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў, што сітуацыя вакол Бахмута ў Данецкай вобласці складаная: акупанты не пакідаюць спроб прарваць абарону і прасунуцца ў цэнтр горада, але нясуць вялікія страты.

 Фота: Сухапутныя войскі Украіны

«Штурмавыя атрады «Вагнера» наступаюць з некалькіх напрамкаў, спрабуюць прарваць абарону нашых войскаў і рушыць наперад да цэнтральных раёнаў горада», — паведамляе інфармацыйны цэнтр Мінабароны Украіны са спасылкай на Сырскага.

Генерал падкрэсліў, што агнём артылерыі, танкаў і іншых агнявых сродкаў абаронцы адбіваюць усе спробы праціўніка захапіць горад, і абарона яго працягваецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гэта нейкі сюр/адказаць/
13.03.2023
Я не разумею ну ня ўжо так цяжка даць украінцам хоць пару дзясяткаў штурмавых верталетаў каб яны маглі адбіць Бахмут. Такое ўражанне што захад па чайнай лыжыццы выдзяляе той дапамогі.
4
Украіна=карупцыя/адказаць/
13.03.2023
Гэта нейкі сюр, а колькі ўкраінскія чыноўнікі прадаюць...
13.03.2023
Украіна=карупцыя, на Расеи ВСЁ РАСПРОДАЛИ, а Деньги "спрятали" в Майами и "дубаЯх"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера