Знайсці
13.03.2023 / 08:257РусŁacБел

«Навальны» стаў найлепшым дакументальным фільмам, «Усё ўсюды і адразу» атрымаў сем «Оскараў», у тым ліку за найлепшы фільм

У Лос-Анджэлесе прайшла 95-я цырымонія ўручэння ўзнагарод Амерыканскай кінаакадэміі. «Оскар» за найлепшы фільм атрымаў «Усё ўсюды і адразу» рэжысёраў Дэна Квана і Дэніэла Шайнерта.

 Фота: landonnordeman / Instagram

Дэн Кван і Дэніэл Шайнерт, якія знялі «Усё ўсюды і адразу», таксама атрымалі ўзнагароду за найлепшую рэжысуру і сталі ўладальнікамі «Оскара» за найлепшы арыгінальны сцэнар.

Найлепшым акцёрам стаў Брэндан Фрэйзер, які сыграў у фільме «Кіт» рэжысёра Дарэна Аранофскі.

Найлепшая актрыса — Мішэль Ёў за «Усё ўсюды і адразу».

Прэмію Кінаакадэміі за найлепшыя жаночую і мужчынскую ролю другога плана атрымалі Джэймі Лі Керціс і Ке Хюі Куан, якія сыгралі ў фільме «Усё ўсюды і адразу». Яшчэ адзін «Оскар» у гэтага фільма ў намінацыі «Найлепшы мантаж» (Пол Роджэрс).

«Оскар» за найлепшы замежны фільм атрымаў «На Заходнім фронце без змен» рэжысёра Эдварда Бергера. Таксама гэты фільм перамог у намінацыях «Найлепшая аператарская работа» (Джэймс Фрэнд) і «Найлепшы арыгінальны саўндтрэк» (Фолькер Бертэльман).

У намінацыі «Найлепшы адаптаваны сцэнар» перамагла Сара Полі з «Гавораць жанчыны».

Найлепшым дакументальным фільмам названы «Навальны» рэжысёра Дэніэла Роэра. На цырымоніі прысутнічалі жонка Навальнага Юлія, дачка Дарʼя і сын Захар.

Найлепшым поўнаметражным анімацыйным фільмам назвалі «Пінокіа Гільерма дэль Тора».

Найлепшым дакументальным кароткаметражным фільмам стала праца «Заклінальнікі сланоў» Карцікі Гансалвеса і Гуціт Монгі з Індыі.

«Оскар» за найлепшую песню атрымала «Naatu Naatu» (М. М. Кіравані, Chandrabos) з індыйскага фільма «RRR: Побач раве рэвалюцыя». У гэтай намінацыі, у ліку іншых, былі працы Рыяны і Лэдзі Гагі.

«Аватар: Шлях вады» Джэймса Кэмерана і «Топ Ган: Мэверык» Джозэф Касінскі атрымалі па адным «Оскары» — за найлепшыя візуальныя эфекты і найлепшы гук адпаведна.

Узнагародай Кінаакадэміі таксама была адзначана «Чорная Пантэра: Ваканда навекі», ёй дастаўся «Оскар» у намінацыі «Найлепшы дызайн касцюмаў».

«Трохкутнік смутку» Рубена Эстлунда, які атрымаў «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю, «Элвіс» База Лурмана, «Баншы Інішэрына» Марціна Макдона, «Тар» Тода Філда і «Фабельманы» Стывена Спілберга засталіся без узнагарод.

«Усё ўсюды і адразу» быў лідарам па колькасці намінацый на «Оскар» — фільм прэтэндаваў на ўзнагароды Кінаакадэміі ў 11 катэгорыях. У «На Заходнім фронце без змен» і «Баншы Інішэрына» было па дзевяць намінацый, у «Элвіса» — восем, у «Фабельманаў» — сем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
акорд/адказаць/
13.03.2023
кИНОМАН, а што тут думаць? Стопудова наркаманы :)))) Такі трэшак трэ яшчэ пашукаць:)))
0
А кто бы сомневался! Нетленочка!/адказаць/
13.03.2023
Это другое!!!
0
Заключение экспертной комиссии/адказаць/
13.03.2023
акорд, примитивность анекдота действительно даёт основания полагать, что сей фильм ему не под силу. Есть видите-ли вещи, которые ни вдоль, и не поперёк, ну, несколько сложнее что-ли...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера