Знайсці
12.03.2023 / 17:048РусŁacБел

У Кішынёве прарасійскія сілы выйшлі на пратэст. Адбываюцца сутычкі з паліцыяй

Некалькі тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту, патрабуючы, каб улады аплацілі рахункі за камунальныя паслугі за тры зімовыя месяцы. Таксама яны патрабуюць адстаўкі прэзідэнта, роспуску парламента і датэрміновых выбараў.

Паміж пратэстоўцамі і паліцыяй адбыліся сутыкненні. Больш за 50 чалавек затрымалі. У цэнтр Кішынёва сцягваюць дадатковыя сілы паліцыі, пішуць малдоўскія медыя.

Пратэст у Кішынёве. Фота: https://t.me/newsmakerlive

Пратэстанты на чале з віцэ-старшынёй прарасійскай партыі «Шор» Марынай Таўбер спрабавалі прарвацца да будынка ўрада.

Пратэст у Кішынёве. Фота: https://t.me/newsmakerlive

Паліцыя папярэджвала, што расійскія спецслужбы рыхтуюць беспарадкі ў краіне, у тым ліку на акцыі ў Кішынёве 12 сакавіка.

У лютым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская разведка перахапіла «расійскі план разбурэння палітычнай сітуацыі ў Малдове». Кіеў перадаў гэтую інфармацыю Кішынёву.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Улад/адказаць/
12.03.2023
Грошы ад Пуціна атрымалі, зараз адпрацоўвываюць.
0
Грышка /адказаць/
12.03.2023
Калі б гэтыя прарасейскія людзі ў Малдове й іншых месцах насамрэч жылі ў Расеі, яны б не былі такімі прарасейскімі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера