Знайсці
12.03.2023 / 16:432РусŁacБел

Жудаснае здарэнне ў Брэсце: на дзяўчыну наехаў аўтобус, яна ў бальніцы

Здарэнне адбылося ў нядзелю 12 сакавіка каля 13 гадзін дня ў Брэсце. Аўтобус нумар 18 паварочваў з вуліцы 28 Ліпеня на Луцкую направа, калі наехаў на 15-гадовую дзяўчыну, якая пераходзіла дарогу. Гэта вельмі небяспечны паварот, дзе раней аўтобус ужо наязджаў на дзіця, паведамляе «Віртуальны Брэст».

Як паведамляе міліцыя Брэста, за стырном аўтобуса знаходзілася 51-гадовая кіроўца. Пацярпелую дзяўчыну дасталі з-пад МАЗа і перадалі медыкам.

Як распавёў відавочца, ішоў снег і дзьмуў моцны вецер, таму дзяўчына была ў капюшоне і магла не бачыць аўтобус.

«Дзяўчына была ў капюшоне, ішла, апусціўшы галаву ўніз. Спачатку ўдарылася галавой аб аўтобус, потым упала. Усе пачалі сігналіць, і аўтобус спыніўся. Кіроўца выбегла з аўтобуса, не разумеючы, што адбываецца. Дзяўчына цудам ухілілася ад задніх колаў аўтобуса», — сказаў відавочца.

Момант наезду трапіў на відэа рэгістратара. Але асцярожна: жорсткія кадры! 

Сёння і заўтра ў Беларусі прагназуецца снег і моцны вецер, на дарогах вельмі небяспечна, шмат аварый. Будзьце асцярожныя і беражыце сябе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
9
Сумна
27
Абуральна
5
13.03.2023
ніколі не разумела зявак, якія стаяць-глядзяць. не можаш дапамагчы, дык чаго глазець?
13.03.2023
са мной у маім юнацтве быў выпадак... усё абыйшлося, я проста выдыхнула. але на грані было...
я стаяла на тратуары, чакаючы сігнала светлафора, калі можна перайсці. як раптам перад самым носам - літаральна - у сантыметры ад яго праязджае аўтобус. бачу, што прынамсі заднімі коламі ён едзе па тратуары. потым, пераасэнсоўваючы сітуацыю, зразумела, чаму так было - на тым перакрыжаванні маленькі радыюс павароту, а аўтобус вялікі быў - з гармошкай  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930