Знайсці
12.03.2023 / 12:353РусŁacБел

У Ізраілі сотні тысяч выйшлі на пратэст супраць судовай рэформы. Што з ёй не так?

Паводле падлікаў арганізатараў, колькасць незадаволеных урадам Біньяміна Нетаньяху і яго судовай рэформай склала каля паўмільёна чалавек. На пратэсную акцыю ў Тэль-Авіве выйшлі каля 200 тысяч.

Пратэсты супраць судовай рэформы ў Ізраілі ідуць са студзеня.

Сотні тысяч ізраільцян у суботу, 11 сакавіка выйшлі на дэманстрацыі супраць урада прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і спрэчнай рэформы судовай сістэмы, якую ён прасоўвае. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у некаторых гарадах была зарэгістраваная рэкордная колькасць удзельнікаў, піша DW.

Толькі ў Тэль-Авіве ў акцыях узялі ўдзел каля 200 тысяч чалавек, у Хайфе — каля 50 тысяч. Мітынгі прайшлі таксама ў Іерусаліме, Беэр-Шеве, Эйлаце і шэрагу іншых гарадоў. Паводле арганізатараў, агулам па ўсёй краіне пратэставалі каля паўмільёна чалавек.

Нягледзячы на размах пратэстаў, дэманстрацыі прайшлі без сур'ёзных сутыкненняў з паліцыяй. У Тэль-Авіве былі затрыманыя некалькі пратэстоўцаў падчас спробы заблакаваць трасу.

Масавыя пратэсты не сціхаюць трэці месяц запар

З пачатку студзеня Ізраіль ахапілі масавыя пратэсты — гэта адбылося адразу пасля таго, як да працы прыступіў новы ўрад на чале з Біньямінам Нетаньяху, які эксперты называюць самым правым у гісторыі краіны. Нетаньяху ўзяў стырно праз паўтара года знаходжання ў апазіцыі. Ён абапіраецца на падтрымку ультраправых і ультраартадаксальных партый.

Адной з самых рэзанансных ініцыятыў новага Кабінета міністраў стала судовая рэформа, прапанаваная кіраўніком Мінюста Ярывам Левіным. Новаўвядзенні павінны пашырыць паўнамоцтвы Кабінета міністраў па адборы суддзяў Вярхоўнага суда і абмежаваць паўнамоцтвы гэтага судовага органа па накладванні вета на законы.

Кнесет — парламент Ізраіля — ухваліў адпаведны законапраект у першым чытанні 20 лютага. Асноўныя элементы спрэчнай рэформы могуць прайсці канчатковае чытанне ў парламенце на наступным тыдні, паведамляюць ізраільскія СМІ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
2
0
даведка/адказаць/
12.03.2023
В Беларуси даже каждого районного судью и каждого председателя суда лично назначает (и снимает) Лукашенко и плюс к этому до недавних пор кандидатуры их всех подлежали обязательному предварительному согласованию председателями местных исполкомов, относящимся к исполнительной ветви власти.
1
Шымон/адказаць/
12.03.2023
Слухайце, хто вас кансультуе, хто вам лічбы дае, хто тлумачыць, што адбываецца ў Ізраілі? Лічбы ў разы перабольшаныя, ацэнкі нацягнутыя, а ў выніку надрукавалі няпраўду, бо падалі неаб'еетыўную інфармацыю, а выключна думку левага лагера грамадства. Нагадаю, што гэты лагер прайграў на нядаўніх выбарах, дэмакратычных. За правы кабінет у сённяшнім складзе прагаласавалі на 64 мандаты, што нашмат больш левых і больш паловы складу Кнесета. Пра што левыя ўвесь час забываюцца.
0
Павел./адказаць/
12.03.2023
Шымон, За то,  это "большинство" правое  забывает служить в армии, платить налоги, полгода занимается не решением экономических проблем а только тремя пунктами... квасное в Песах в больницах, Уголовника как на министерское кресло посадить, и убрать последний сдерживающий фактор судебную власть.....   
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930