Знайсці
12.03.2023 / 11:2821РусŁacБел

З'явілася відэа збіцця мужчыны з Беразіна даішнікамі за тое, што той здымаў іх. Праз гадзіну ён трапіў у рэанімацыю

Жыхар Мінскай вобласці Уладзімір Панцюх на аўтавакзале пачаў здымаць дзеянні супрацоўнікаў ДАІ, якія правяралі маршруткі. Мужчына палічыў, што даішнікі паводзілі сябе нахабна і хамілі кіроўцам.

Як бачна на відэа, апублікаваным цэнтрам «Вясна», заўважыўшы здымку, даішнікі груба заламалі Уладзіміру рукі, прыціснулі да слупа і пачалі біць яго па нагах. Пасля гэтага яго павалілі на зямлю і павалаклі ў аўтамабіль. 

Па інфармацыі праваабаронцаў, праз гадзіну Уладзіміра прывезлі ў рэанімацыю з сардэчным прыступам і слядамі збіцця. Цяпер мужчына знаходзіцца ў бальніцы пад канвоем.

Затрыманы мае 3 групу інваліднасці, раней перанёс 4 інфаркты і 3 аперацыі шунтавання.

Яго плануюць судзіць, але па якім артыкуле, пакуль невядома.

Раней сілавікі заяўлялі, што нібыта Уладзімір у нецвярозым стане распачаў бойку на вакзале, за што і быў затрыманы. Але на відэа бачна, што мужчына не распачынаў ніякай бойкі, а проста здымаў дзеянні супрацоўнікаў ДАІ. 

Ваяваў у Афганістане

Уладзімір Панцюх нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Віляціна Бярэзінскага раёна. У 1987-м яго прызвалі ў Савецкую армію, а праз год накіравалі ў Афганістан, дзе ён служыў у роце прыкрыцця аэрадрома каля горада Герат. Панцюх атрымаў там два раненні і кантузію. Інфармацыя пра гэта змешчаная на сайце Бярэзінскага райвыканкама.

Пасля вяртання з вайны ён некаторы час працаваў кіроўцам на Бярэзінскай ветэрынарнай станцыі, пазней з'ехаў у пасёлак Беларускі каля Ніжнявартаўска ў Сібіры, але ў 1992 годзе вярнуўся на радзіму.

Паведамляецца, што Уладзімір мае жонку і дачку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
добрый/адказаць/
12.03.2023
у таких надо потом будет отобрать пенсию
3
Украіна Пераможа, Беларусь Дапаможа/адказаць/
13.03.2023
Mar, Беларусаў ваюе за украіну значна больш чым палякаў....
хааххаха, пра народ свой рот яшчэ адкрывае...
У Беларусі значно больш людзей удзельнічала у пратэстах чым у польшчы ў 1980х.... 
14.03.2023
Сотрудник ГАИ нарушил две статьи УК РБ,ему уголовный срок до 13 лет учреждения закрытого типа. Гражданин снимавший видео никаких законов не нарушил.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера