Знайсці
12.03.2023 / 09:3618РусŁacБел

Беларускія памежнікі паскардзіліся, што ўкраінскія павесілі на дрэве пудзіла «расійскага Валеры»

Памежнікі заставы «Глушкавічы», што ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, распавялі пра павелічэнне колькасці «правакацый» з боку ўкраінскіх калег, піша «Зеркало».

Макет павешанага расійскага вайскоўца на ўкраінска-беларускай мяжы. Застава «Глушкавічы», Беларусь, сакавік 2023 года. Фота: кадр відэа АНТ

У сюжэце АНТ пералічваецца, што менавіта робяць украінскія памежнікі: «Псаванне інфраструктуры, агрэсіўныя жэсты, у тым ліку са зброяй, абразлівыя надпісы на дарожных знаках, улёткі з заклікамі і аўдыязапісы палітычнага характару, званкі з пагрозамі аператыўным дзяжурным». Праўда, што ўтрымліваецца ва ўлётках, пра што гаворыцца ў аўдыёзапісах і як менавіта пагражаюць аператыўным дзяжурным, супрацоўнікі тэлеканала не паведамілі.

Намеснік начальніка памежнай заставы «Глушкавічы» Уладзіслаў Зянковіч паскардзіўся, што з боку Украіны пачалі засвечваць лазерам відэакамеры і ставіць фотапасткі, каб здымаць беларускіх памежнікаў.

Намеснік начальніка памежнай заставы «Глушкавічы» Уладзіслаў Зянковіч. Фота: кадр відэа АНТ

«Практычна штодня чутныя стрэлы розныя. Быў усталяваны макет павешанага вайскоўца ў форме расійскага войска, якога ўкраінскія памежнікі назвалі Валерам. Сказалі, што гэта вайсковец, забіты пад Кіевам. Гэта ўсё з мэтай нейкага застрашвання і псіхалагічнага ціску на вайскоўцаў, якія ахоўваюць дзяржаўную мяжу нашай краіны.

Нізкая дысцыпліна воінскіх фармаванняў, якія ахоўваюць мяжу, дазваляе меркаваць, што можа адбыцца нават выпадковы стрэл які-небудзь, які можа справакаваць сітуацыю далей», — выказаў свае асцярогі Зянковіч.

Украінская пагранзастава, якая мяжуе з беларускай «Глушкавічы» Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Фота: кадр відэа АНТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.03.2023
Treba było lalku nazvać - Valetam.
13.03.2023
Долбаные лохи. Неужели нет причинно-следственных связей в голове? У людей есть доступ к оружию. Окей. Там типа спецназ лукавого. Но что он сделал бы простив армии? Да нихера. Терпилы в погонах
1
Признак идиота/адказаць/
13.03.2023
такой головной убор может носить на своей голове только идиот.    
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера