Знайсці
11.03.2023 / 20:417РусŁacБел

Пад Асіповічамі стаіць незвычайная піраміда з егіпецкім крыжам наверсе. Для чаго яна?

Піраміда вышынёй з двухпавярховы дом знаходзіцца ў вёсцы Троіцкая Асіповіцкага раёна, піша мясцовая раёнка «Асіповіцкі край». Яна прыстасаваная для жылля пчолаў і лячэння людзей. 

Гэтая піраміда — фактычна вялікі вулей. Яна можа ўтрымліваць адразу некалькі дзясяткаў сем’яў пчол. 

Па словах стваральніка піраміды Аляксандра Саковіча, унутры піраміда падзеленая на дзве часткі: адна для насякомых, а другая (верхні паверх) абсталяваная для знаходжання чалавека.

А навошта там знаходзіцца чалавеку? Дзеля лекавання. Вядома, што блізкасць да пчол станоўча ўплывае на здароўе чалавека.

І піраміда — гэта прыстасаванне для медыцынскага кірунку, вядомага як біярэзанансная апітэрапія.

Над пірамідай можна заўважыць анкх — крыж старажытнага Егіпта, які каранаваны зверху з дапамогай кальца. Яшчэ яго называюць копцкі крыж, ключ жыцця, ключ Ніла, «бант жыцця» і г. д. Дзеля чаго менавіта гэты сімвал пастаўлены над збудаваннем, у матэрыяле газеты «Асіповіцкі край» не ўдакладняецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Стартап/адказаць/
13.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
13.03.2023
Дизайнер, вы пэўна малады і не памятаеце, як у 90-я прапаноўвалася (разам з урынатэрапіяй)) рабіць пірамідкі з бумагі для заточвання лязоў для брытвы, напрыклад... лязо мусіла там самазаточвацца. увогуле піраміда (як і урынатэрапія)) называлася панацэяй ад усяго. то бок - маленькая пірамідка для лязоў - гэта пачатковы ўзровень. а так прапаноўвалася зрабіць вялікую і спаць у ёй. тыпу тады ты будзеш жыць вечна)
ну вось значыцца - не паленаваўся "Веселый дядька" - зрабіў
0
Анжела/адказаць/
30.03.2023
Произошли от Аланов, а родной язык и происхождение все предали, - понапридумали нации и языки, - заблудшие все!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера