Знайсці
11.03.2023 / 19:59РусŁacБел

20 сакавіка пачнуць судзіць палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны

Траіх мужчын і дзвюх жанчын абвінавачваюць па ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне або ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні») і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Справу мінчукоў пачне разглядаць 20 сакавіка ў Мінгарсудзе суддзя Дзіна Кучук, паведамляе «Вясна».

У сярэдзіне верасня сілавікі затрымалі пяцярых жыхароў Мінска за тое, што яны вывесілі вялікія нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па сталічнай вуліцы Лесі Украінкі.

Супраць затрыманых узбудзілі крымінальную справу за «злоснае хуліганства». Завуць іх Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая.

Праз два тыдні пасля затрымання гэтых людзей МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» канал у дадатку Zello, праз які мінчукі камунікавалі пры арганізацыі акцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
24
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930