Знайсці
11.03.2023 / 18:585РусŁacБел

Неўзабаве адновяць паветранае злучэнне Беларусі з Іранам

Паміж Мінскам і Тэгеранам «зусім хутка» плануецца аднавіць непасрэдныя авіязносіны, паведаміў пасол Беларусі ў Іране Дзмітрый Кальцоў.

«Зусім хутка паміж сталіцамі нашых краін будуць устаноўленыя прамыя авіязносіны. Прамы рэйс, безумоўна, стане магутным фактарам для пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам», — заявіў ён.

Дакладнай даты ён, праўда, пакуль не назваў. Магчыма, яна будзе абвешчаная падчас візіту Лукашэнкі ў Іран 12-13 сакавіка.

Раней паведамлялася, што рэйсы паміж Мінскам і Тэгеранам збіраецца ўвесці іранская авіякампанія Mahan Air.

Да 2018 года ў Іран лётала Belavia, але пасля палёты спыніліся «па тэхнічных прычынах».

Чытайце таксама:

Лукашэнка 12 сакавіка адправіцца з візітам у Іран

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Слінявы батыскаф/адказаць/
11.03.2023
Пасьмяяўся, дзякуй. Засталося аднавіць злучэнне з КНДР і з пеклам.
0
Пекла Эір/адказаць/
11.03.2023
Прывітанне ад пасажыраў збітага летака МАУ ўсім будучым пассажырам рэйсаў у Іран. Яны (пасажыры) вас зачакаліся.
0
Грышка /адказаць/
12.03.2023
Як выдатна! Жывіце ў дыктатуры, адпачывайце як турыст у іншай дыктатуры. (Сарказм)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930