Знайсці
11.03.2023 / 18:39РусŁacБел

На пункце пропуску «Каменны Лог» фура ўрэзалася ў рэйсавы аўтобус

Увечары 10 сакавіка фура ўрэзалася ў рэйсавы аўтобус на пункце пропуску «Каменны Лог», што на беларуска-літоўскай мяжы. Пра гэта напісала выданне Tochka.by, якому відэа з месца здарэння даслалі чытачы.

Паколькі на борце аўтобуса была бачная сімволіка «Мінсктранса», то рэдакцыя выдання звязалася з перавозчыкам і даведалася дэталі здарэння.

Рэйсавы аўтобус ехаў з Вільні ў Мінск, з літоўскай сталіцы ён выехаў у 16:00. Пасля таго, як здарылася гэта ДТЗ, усіх пасажыраў давезлі да Мінска на падменным транспарце. Сам аўтобус атрымаў лёгкія пашкоджанні і сваім ходам дабраўся да базы. Ніхто ў аварыі не пацярпеў.

У «Мінсктрансе» ўдакладнілі, што вінаваты ў ДТЗ кіроўца фуры.

«Віна не нашага аўтобуса. Усіх пасажыраў перасадзілі і давезлі да канчатковага пункта руху. Аўтобус, які трапіў у ДТЗ, паспяхова вярнуўся ў Мінск сваім ходам», — сказала прэс-сакратарка ДП «Мінсктранс» Алена Грамыка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930