Знайсці
11.03.2023 / 14:1919РусŁacБел

У Беразіне сілавікі затрымалі інфарктніка за тое, што ён здымаў іх. Праз гадзіну яго прывезлі ў рэанімацыю са слядамі збіцця

Праваабаронцы паведамляюць пра выпадак, які, па іх інфармацыі, адбыўся 9 сакавіка ў Беразіне. Мясцовы жыхар Уладзімір Панцюх на аўтавакзале пачаў здымаць дзеянні супрацоўнікаў ДАІ, якія правяралі маршруткі. Мужчына палічыў, што даішнікі паводзілі сябе нахабна і хамілі кіроўцам. Як толькі супрацоўнікі ўбачылі тэлефон, падбеглі, павалілі мужчыну на зямлю і павезлі яго ў аддзел.

Па інфармацыі праваабаронцаў, праз гадзіну Уладзіміра прывезлі ў рэанімацыю з сардэчным прыступам і слядамі збіцця. Цяпер мужчына знаходзіцца ў бальніцы пад канвоем.

Затрыманы мае 3 групу інваліднасці, раней перанёс 4 інфаркты і 3 аперацыі шунтавання. Нягледзячы на ўсё гэта, яго плануюць судзіць, але па якім артыкуле, пакуль невядома.

Нягледзячы на сведкаў затрымання, версія інцыдэнту ў сілавікоў іншая: нібыта Уладзімір у нецвярозым стане распачаў бойку на вакзале, за што і быў затрыманы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10
Федзя/адказаць/
11.03.2023
Интересно, а за кого он голосовал в 1994?
1
Прекратите/адказаць/
11.03.2023
НН, прекращайте бандитов и уголовников в милицейской и военной форме называть силовиками...
1
байстр.к/адказаць/
12.03.2023
Рэаліст,
У Украины много зброи, и что, свершилось чудо и она свободна? Зброя - это война. Грязная, тяжелая, жертвы, разрушения. Белорус ментально и культурно не способен сражаться за непонятную свободу. Терпеть и ждать чуда. Поэтому сдаст зброю за шанс выжить хоть в тюрьме. И ждать спасителя. Полк Калиновского заплатит своими жизнями ради свободы народа с кучей рассрочек. Не будет так. Белоруский омон и мвд будут существовать вечно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера