Знайсці
11.03.2023 / 09:1511РусŁacБел

Зяленскі адказаў на петыцыю аб перайменаванні Расіі ў Масковію

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разгледзеў электронную петыцыю, аўтар якой прапануе афіцыйна змяніць назву «Расія» на «Масковія», тэрміны «расійскі» на «маскоўскі», а «Расійская Федэрацыя» — на «Маскоўская Федэрацыя».

Фота: АР

Аўтар петыцыі, якая набрала больш за 25 тысяч подпісаў, указвае, што «гістарычнай назвай Расіі зʼяўляецца Масковія».

«Гэта назва ўжывалася ў еўрапейскіх і ў некаторых азіяцкіх мовах. На многіх гістарычных картах XVI—XIX стст., якія вырабляліся ў Еўропе да і пасля перайменавання Маскоўскага царства ва Усерасійскую імперыю, таксама фігуруе гэта назва», — гаворыцца ў петыцыі.

Аўтар звароту адзначае, што «Расія існуе толькі 301 год» — з 22 кастрычніка 1721 года, калі маскоўскі цар Пётр I абвясціў Маскоўскае царства «Расійскай імперыяй».

У сваім адказе Уладзімір Зяленскі ўказаў, што «закранутае ў петыцыі пытанне патрабуе ўважлівай прапрацоўкі як у плоскасці гісторыка-культурнага кантэксту, так і ўлічваючы магчымыя міжнародна-прававыя наступствы».

Зяленскі таксама паведаміў, што звярнуўся да прэмʼер-міністра Дзяніса Шмыгаля з просьбай разам з навуковымі ўстановамі комплексна прапрацаваць гэтае пытанне.

З такой прапановай раней выступаў амбасадар Украіны ў ААН Сяргей Кісліца, які лічыць, што Украіна можа прыняць закон, па якім будзе называць Расію Масковіяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
110
Панылы сорам
9
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
11.03.2023
:), Пытанне на засыпку: "А ці жывуць балты на сваёй зямлі?" Ведаю, што мне адкажуць -- беларусы, гэта -- аславяненыя балты! 
Хто такіе венеды? Кажуць -- праславяне. Ад іх засталіся нават гарады! У Латвіі быў горад -- Вендэн, які латышы пераназвалі ў -- Цэсіс. 
Памятаю, як пад час вучобы ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, паехалі на экскурсію ў Талін, заначавалі ў інтэрнаце ідэнтычнага тэхікума. Калі ўладкоўваліся, адзін студэнт запытаў: А ці ведаеце вы, як па-эстонску  Беларусь? -- Ну, і як?-пытаем. --Валгавене!-- адказаў студэнт. Валга (белый)+вене (венеды, то бок славяне). Белыя славяне! 
Латышы і летувісы перайменавалі ўсе гарады, якія сваім паходжаннем нагадваюць славянскія назвы: Вількамір (Укмерге), Люцын (Лудза), Вендэн (Цэсіс), Свянцяны (Швянчоніс)... 
0
Язэп Пара-Леановіч/адказаць/
11.03.2023
Valadzimir, ...ня чуў, каб беларусы адмовіліся ад свайго ліцьвінскага прошлага. Іншая справа, што пра гэта маскоўцы і іх халуі ў Беларусі так лічаць і з кожнага ўцюга пра гэта далдоняць, дык гэта зразумела-ідэялогія імперыялізма і "рускага міру". Ну і летувісы ім падпяваюць, але ж ня ўсе.
0
Я ЗА/адказаць/
13.03.2023
Я за тое каб пераіменаваць Беларусь на Беларусь-Літву
А Летуву называць жмуддзю
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930