Знайсці
11.03.2023 / 13:2622РусŁacБел

Больш за 90% украінцаў адмоўна ставяцца да Лукашэнкі — апытанне 

Пры гэтым яшчэ тры гады таму ён быў самым папулярным замежным палітыкам ва Украіне.

Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі рэзка знізіўся пасля таго, як Беларусь стала тылавой базай расійскай арміі

Украінскі цэнтр эканамічных і палітычных даследаванняў імя Разумкова ў канцы лютага правёў чарговае апытанне сярод украінцаў наконт іх стаўлення да Беларусі. 

У асабістым фармаце было апытана 2020 рэспандэнтаў розных узростаў, акрамя непаўналетніх, з усіх падкантрольных уладам Украіны тэрыторый. Паводле аўтараў даследавання, яго хібнасць не перавышае 2,3%.

Вынікі гэтага апытання мы прыводзім ніжэй.

  • 80,6% рэспандэнтаў лічаць, што Беларусь з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам вайны супраць Украіны. 7,5% кажуць, што гэта не так.
  • Толькі 12,4% станоўча ставяцца да Беларусі, а амаль 81% — негатыўна.
  • Каля 70% пасля заканчэння вайны ў цэлым згодны на поўны разрыў любых адносін з Беларуссю разам з забаронай на ўезд ва Украіну ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь (акрамя палітычных уцекачоў).

«Амаль усе апытаныя выказалі негатыўнае стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі (76,3% — негатыўна, 15,9% — рэзка негатыўна). Пры гэтым толькі 3,3% выказаліся ў ягоны адрас пазітыўна», — гаворыцца ў справаздачы.

Характэрна, што, паводле інфармацыі гэтага ж сацыялагічнага цэнтра, тры гады таму Лукашэнка быў самым папулярным замежным палітыкам ва Украіне.

Тады па апытаннях яму давярала 46% рэспандэнтаў, што, напрыклад, перавышала паказчык украінскага даверу тагачаснаму канцлеру Германіі Ангеле Меркель (36,5%).

Сярод украінскіх палітычных сіл большы давер да Лукашэнкі ў 2020 выказвалі ў прарасійскай партыі «Апазіцыйная платформа — за жыццё» (лідара якой яшчэ летась абмянялі на абаронцаў «Азоўсталі») — 79%.

А ў партыі «Слуга народа» дзейнага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пазітыўнае стаўленне да Лукашэнкі тады выказвалі 54% апытаных.

Нагадаем, што 7 сакавіка Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай» пасля паспяховай дыверсіі супраць расійскага самалёта-наводчыка ў Мачулішчах. 

Украінскі бок на гэтую абразу адказваць не стаў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў пра «ўкраінскага тэрарыста» і затрыманне «дваццаці саўдзельнікаў»

Аляксей Данілаў: Украіна не разрывае дыпламатычных адносін з Беларуссю, каб не правакаваць Лукашэнку

«Мы ведалі пра будучую атаку на Кіеў з Беларусі і закулісна падрыхтоўвалі Украіну для яе адбіцця». Энтані Блінкен даў вялікае інтэрв'ю да гадавіны вайны ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
0
Пераважная большасць беларусаў супраць лукашэнкі/адказаць/
13.03.2023
Мойша, ідыёт, у Лідзе на сумленнам УІК
Лукашэнка набраў 19%!!!!!!! Афіцыйны пратакол выбараў!!!

Уся краіна супраць, больш чым 70% супраць лукашэкні....
што ты кажаш?!?!?!?!?

Зноў нас пытаюцца пераканаць што не большасць беларусаў супраць Расіі і Лукашэнкі
0
Пераважная большасць беларусаў супраць лукашэнкі/адказаць/
13.03.2023
Мойша, А Мазавецкі, Наўседа, Павел, Байдэн і іншыя і не ведалі, што сустракаюцца з агентам расеі, (а ты ведаў) і вызналі яе прэзідэнтам..... мммм... як так?) 
Ты ведаеш больш чым разведка ЗША? Хто ты? Бог? Зянон?
0
Сіжу высока, бачу далёка/адказаць/
13.03.2023
Няма за ўзурпатара і 20-30 адсоткаў. Ведаю з крыніц аб якіх лепш не пісаць адкрыта, бо можна вылічыць зліў. Тыя, хто топіць, што за ўзурпатара ё якія та 30 і болей адсоткаў-гэта правакатары-лукатроллі, якія пытаюцца фарміраваць грамадскую думку ў сацсетках. Супраць яго нават сілавікі на месцах і аб гэтым кажуць факты пастаянных зачыстак сярод іх.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930