Знайсці
10.03.2023 / 19:104РусŁacБел

Лукашэнка 12 сакавіка адправіцца з візітам у Іран

12-13 сакавіка Лукашэнка плануе выправіцца з афіцыйным візітам у Іран, паведаміла БелТА.

У Тэгеране Лукашэнка плануе сустрэцца з вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі, прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, першым віцэ-прэзідэнтам Махамадам Мохберам, старшынёй сходу ісламскай рады Махамадам-Багерам Галібафам. 

Галоўнай тэмай перамоў называецца развіццё ўзаемадзеяння па ўсім спектры двухбаковых адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Але асобная ўвага будзе нададзена сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. Чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

У гэтым годзе Лукашэнка, які з 2020 года амаль нікуды не выязджаў, акрамя толькі Расіі і краін СНД, рэзка павялічыў сваю міжнародную актыўнасць. Гэты візіт за межы былога СССР з пачатку года для яго ўжо трэці: спачатку з 25 студзеня па 4 лютага ён ездзіў у ААЭ і Зімбабвэ, а з 28 лютага па 2 сакавіка наведаў Кітай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
10.03.2023
Стингер будет или опять зло нравится демократам?
1
Памперс/адказаць/
10.03.2023
Лукашенко - памперс между Китаем, Россией и Ираном...
0
Шахиншах/адказаць/
10.03.2023
Ох ты Милка, моя Милка, Слышишь, ножик точится? Сделай, Милка, обрезание, Мне в Иран так хочется!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930