Знайсці
10.03.2023 / 17:56РусŁacБел

Выйшаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу

10 сакавіка Лукашэнка падпісаў указ № 66 «Аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу», паведаміла яго прэс-служба.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у 2023 годзе ва Узброеныя сілы да 230 грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў, а ў органы памежнай службы — да 20 чалавек, якія прайшлі навучанне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на вайсковых кафедрах або факультэтах, маюць вайсковае званне афіцэра і залічаныя ў запас.

Падкрэсліваецца, што мерапрыемствы, прадугледжаныя ўказам, праводзяцца Узброенымі сіламі Беларусі на планавай аснове штогод.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930