Знайсці
10.03.2023 / 14:26РусŁacБел

Ва Украіне арыштавалі былых кіраўнікоў прадпрыемства «Антонаў» 

Пра арышты паведамілі СБУ і Офіс генпракурора Украіны. Паводле звестак «Украінскай праўды», справу расследуюць у дачыненні да былога гендырэктара «Антонава» Сяргея Бычкова, ягонага намесніка Міхаіла Харчанкі і начальніка падраздзялення авіяцыйнай бяспекі Аляксандра Нятэсава. Апошні, піша «УП», выехаў з Украіны. Усім падазраваным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У СБУ лічаць, што ў студзені-лютым 2022 года чыноўнікі не далі вайскоўцам арганізаваць абарону аэрадрома ў Гастомелі, дзе знаходзіўся самалёт АН-225 «Мрія». Праз дзеянні кіраўніцтва «Антонава», мяркуе следства, расійскія сілы змаглі часова захапіць аэрадром, навакольныя населеныя пункты і знішчыць «Мрію».

 

«Мы вядзём абʼектыўнае расследаванне гэтай справы. Тыя, хто фактычна дапамог ворагу знішчыць адзін з сімвалаў Украіны, павінны панесці заслужанае пакаранне. І СБУ зробіць для гэтага ўсё неабходнае. А новы самалёт наша дзяржава абавязкова пабудуе, таму што «Мрію», як і Украіну, немагчыма разбурыць», — сказаў кіраўнік СБУ Васіль Малюк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930