Знайсці
09.03.2023 / 23:312РусŁacБел

Дзёмін і Лапацін — іншыя ўдзельнікі нейтралізацыі расійскага самалёта па версіі КДБ

Супрацоўнікі лукашэнкаўскіх спецслужбаў і прапагандысты цяпер даюць падрабязнасці па справе аб дыверсіі супраць расійскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам хоць і штодзень, але малымі дозамі. Сёння новыя падрабязнасці прагучалі падчас чарговага тэлесюжэта, паказанага на канале «Беларусь 1».

Акрамя таго, што збольшага высветлілася, кім быў раней загадкавы Якуцік, у гэтым сюжэце супрацоўнік КДБ расказаў, што захопленаму лукашыстамі ўкраінцу Мікалаю Швяцу, які падаецца як асноўны выканаўца дыверсіі, спачатку не ўдавалася запусціць дроны, бо не было рэтранслятара сігналу патрэбнай магутнасці.

Неўзабаве неабходны кампанент ён нібыта атрымаў з дапамогай грамадзяніна Беларусі Міхаіла Дзёміна. А перавозіў Швяца, як сцвярджаюць прапагандысты, мужчына з прозвішчам Лапацін.

Чытайце таксама:

КДБ заявіў пра датычнасць да дыверсіі супраць самалёта ў Мачулішчах спецслужбаў Польшчы

Стала вядома, хто такі Якуцік, пра якога па ўсёй Беларусі дапытвалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць

Каго менавіта затрымалі ў вёсцы Чарцяж? Гэта сямейная пара, у іх двое дзяцей

Мінула 4 дні, як КДБ забраў выдаўца Змітра Коласа. Звязана са справай пра Мачулішчы?

Новыя падрабязнасці пра атаку на самалёт у Мачулішчах: прапагандысты назвалі новыя імёны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
22
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2
0
Партызаны, партызаны, Беларускія сыны!/адказаць/
10.03.2023
Вымалёўваецца цэлы партызанскі атрад. Хто там пасміхаўся з Азарава? Справа Дзеда Талаша жыве й перамагае.
2
Тиль/адказаць/
10.03.2023
В самолёте маленькая дырочка и царапина, самолёт полетел и как сказал один человек самолёт может выполнять свои функции, а они уже целую группу раскрыли, и уже обнаружили причастность Украины и Польши! А нужно было бы найти одного хорошего маляра, он бы и дырочку зашпатлевал и царапину закрасил! Всего делов то!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930