Знайсці
09.03.2023 / 19:539РусŁacБел

Літоўская разведка непакоіцца, што лукашысты могуць выкарыстаць у сваіх мэтах беларускую дыяспару

У справаздачы аб асноўных пагрозах нацыянальнай бяспецы краіны, прадстаўленай 9 сакавіка разведвальнымі службамі Літвы, адзін з аспектаў непасрэдна тычыцца Беларусі і беларусаў, прытым не толькі рэжыму Лукашэнкі, але і яго апанентаў. Літоўскія спецслужбы выказваюць занепакоенасць тым, што лукашысты могуць засылаць у эмігранцкія асяродкі сваіх агентаў. 

Літоўска-беларуская мяжа. Фота: J. Stacevičiaus/LRT nuotr.

Як паведамляе LRT са спасылкай на справаздачу, беларускія службы ў найбліжэйшы час, верагодна, будуць больш інтэнсіўна выкарыстоўваць беларускую дыяспару Літвы для збору разведданых.

Асноўнымі аб'ектамі іх увагі будуць літоўскія ўстановы, беларуская палітычная апазіцыя і сама беларуская дыяспара. Задача — дыскрэдытацыя Літвы і беларускай дэмакратычнай апазіцыі, аказанне ўплыву на настроі беларускай дыяспары. 

Разведка мяркуе, што для збору разведданых і аперацый уплыву будуць выкарыстаныя асобныя прадстаўнікі дыяспары, якія паверылі лукашэнкаўскай прапагандзе і расчараваліся ў беларускай апазіцыі.

Спецслужбы маюць і канкрэтныя звесткі пра тое, што ў асяроддзе беларусаў-эмігрантаў КДБ Беларусі ўкараняе сваіх агентаў.

У якасці прыкладу была прыведзеная гісторыя Андрэя Абраменкі. Ён пражыў у Літве некалькі месяцаў, а пасля вярнуўся ў Беларусь. Там яго зрабілі героем прапагандысцкага тэлефільма пра Літву. Пасля літоўскія разведчыкі высветлілі, што Абраменка служыў у АМАП і, верагодна, супрацоўнічаў з КДБ.

Непакоіць разведчыкаў таксама разгорнутая рэжымам Лукашэнкі ініцыятыва «Дарога дадому».

У яе рамках шмат хто з беларускай дыяспары Літвы нібыта атрымаў на свае акаунты ў тэлеграме прапановы вярнуцца ў Беларусь, і літоўцы таксама бачаць у гэтым патэнцыйную глебу для шпіянажу. 

Па ацэнках разведкі, у сярэднетэрміновай перспектыве захаваецца пагроза нелегальнай міграцыі з Беларусі. Разам з патокам мігрантаў у краіну будуць спрабаваць патрапіць і асобы, звязаныя з экстрэмізмам. Такія выпадкі, як сцвярджаецца ў справаздачы, ужо былі.

Чытайце таксама:

Літоўская разведка: Беларусь і «Расатам» замоўчваюць інцыдэнты на Астравецкай АЭС

Літоўскія памежнікі пракаментавалі прыпыненне аднаго з пагадненняў з Беларуссю. Стаяць у чэргах давядзецца яшчэ больш?

Літва вярнула ў Беларусь тры дзясяткі вагонаў «Лукойла»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.03.2023
Максим Дизайнер, А еще мне нравятся продолговатыя русские предметы.
За батьку и щеку!
10.03.2023
Князь Вітаўт,Усе верна, большая частка - людзі з тых 1 500 000 хто удзельнічаў ў пратэстах, 97% тых хто ездзіць у яўропу з Беларусі, нават на адпачынак - людзі якія супраць 3% і за дэмакратыю 
0
Страна розовых пони/адказаць/
10.03.2023
А вы побольше выдавайте виз через байхелпы и байсолы приближенным тусовке седьмой воде на киселе. Айтишница-стукачка из Каскада вас ни чему не научила, а ведь ее « друзья» вывезли.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера