Знайсці
09.03.2023 / 12:2329РусŁacБел

Латушка пра штрэйкбрэхераў з Масквы ў Купалаўскім: Іграць па-беларуску — гэта не толькі мова, гэта нябачная сувязь з народам

Учора стала вядома, што ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы набралі акцёраў з Расіі. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, былы дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка расказаў «Нашай Ніве», што думае пра запрашэнне выпускнікоў маскоўскага ГІТІС у трупу. 

Фота: медыя-служба НАУ

Павел Латушка адзначае, што Купалаўскі тэатр, — гэта не шыльда з назвай і не будынак, хай гістарычны і прыгожы, а душа беларускага народа. 

«Без купалаўцаў няма самога тэатра. Купалаўскі менавіта там, дзе яго артысты, рэжысёры і гледачы. 

Рэч не ў тым, ці змогуць гэтыя расійскія акцёры размаўляць па-беларуску. Магчыма, навучацца, хаця ў гэтым вялікае пытанне, але яны не змогуць граць па-беларуску, таму што гэта нашмат глыбей, гэта асэнсаванне, пранікненне, гэта тая нябачная сувязь з народам. 

Акцёр — гэта асоба, яскравая непаўторная адзінка, і яны разам — выключны і адметны калектыў. Ці магчыма стварыць калектыў за год-два? Не. 

Калектыў Купалаўскага тэатра ствараўся на працягу ста гадоў. З пакалення ў пакаленне перадаваліся традыцыі. Возьмем прыклад Зоі Белахвосцік, якая ў трэцім пакаленні народная артыстка Беларусі. 

Ці магчыма стварыць калектыў за 8, 10, 20 кастынгаў? Не, бо гэта стогадовая гісторыя непарыўных традыцый. 

Прыстойныя акцёры не пойдуць сёння працаваць у Купалаўскі тэатр. Пойдзе той, хто пустэча. Але такога артыста глядач ніколі не будзе ўспрымаць, бо пустэча і будзе пустэчай на сцэне. 

Здраднікі — так, пойдуць. Але на сцэне яны так і будуць выглядаць, і здрадніку таксама не паверыць сапраўдны глядач», — мяркуе Павел Латушка. 

Палітык кажа: нелегітымная ўлада будзе рабіць выгляд, што Купалаўскі тэатр функцыянуе.

«Глядач туды не вернецца, пакуль туды не вярнуцца купалаўцы, — лічыць Павел Латушка. —

Рэжым Лукашэнкі выбраў падыход поўнай дэбеларусізацыі краіны. Гэта не толькі пытанне моўнае, але і этнасу, ён будуе сістэму, дзе нацыянальная прыналежнасць у выглядзе беларускага тэатра з’яўляецца чымсьці чужародным. У гэтым жудаснасць сістэмы, якую стварыў Лукашэнка. Толькі яе ліквідацыя дазволіць нам вярнуцца да сапраўднага развіцця беларускай культуры, нацыі. Без беларускай мовы, якая з’яўляецца мовай Купалаўскага, немагчыма ўявіць нашай дзяржаўнасці». 

У галоўнай зале Купалаўскага тэатра Павел Латушка любіў сядзець у апошнім радзе, з левага боку ад уваходу. 

«З таго месца бачная ўся зала, большасць балконаў. Нібы збоку можна ўбачыць таямніцу, якая там адбывалася. 

Перакананы, што будзе час, калі я ўвайду ў галоўную залу Купалаўскага тэатра, сяду на сваё любімае месца. Абавязкова пабачу ўсіх нашых вольных купалаўцаў на сцэне», — кажа палітык.

Пра тое, што акцёраў у Купалаўскі тэатр набралі з Расіі, заявіла прызначаная Лукашэнкам мастацкая кіраўніца тэатра Вольга Няфёдава.

«Нам па-ранейшаму не стае акцёраў. <…>. Адчуваем патрэбу ў артыстах ад 30 да 60 гадоў. Асноўныя дзейныя асобы ўсёй сусветнай драматургіі належаць менавіта да названага пакалення. Мы збіраем калектыў пакрысе, і для таго неабходна шмат часу, каб у тэатры былі найлепшыя, як па таленце, так і па душэўных якасцях», — заявіла яна.

«Самае важнае патрабаванне да кандыдатаў — талент, бо Купалаўскі тэатр заўсёды (і сто гадоў таму, і цяпер) вылучаўся прафесійным акцёрскім складам. Яшчэ адзін важны крытэрый пры адборы ў трупу — душэўныя якасці, што адпавядаюць гордаму імені Чалавек. Подлых і злосных людзей сцэна не прымае, адштурхоўвае. Таксама мы карыстаемся дапамогай акцёраў з іншых труп, якія з’яўляюцца патрыётамі і сапраўды любяць тэатр», — дадала артыстка.

Настойлівыя пошукі выканаўцаў працягваюцца ўжо два гады. У трупе засталося ўсяго дзевяць акцёраў са старога калектыву. Праўда, у пяці з іх — адна ці дзве ролі ў рэпертуары. Сярод гэтай пяцёркі і Вольга Няфёдава. 

У 2021-м праз кастынгі ў трупу сталі набіраць новых акцёраў, частка якіх былі прафесіяналамі (у тым ліку з тэатраў Бабруйска і Пінска), астатнія — студэнтамі. Але з таго часу адбылося ўжо як мінімум восем кастынгаў. Акцёраў з іншых беларускіх тэатраў у трупу Купалаўскага не бралі.

Высветлілася, што ў Мінск, не знайшоўшы беларускіх выканаўцаў, паклікалі акцёраў з Расіі. Гэта выпускнікі маскоўскага ГИТИС, а таксама экс-студэнты маскоўскага Інстытута сучаснага мастацтва. Пра іх працу яшчэ ў лістападзе 2022-га згадвала дзяржпрэса. У сваіх расійскіх установах яны, зразумела, не вывучалі беларускую мову, таму для іх у Купалаўскім ставяць пластычныя спектаклі без слоў сярод апошніх — «Наш космас»).

Чытайце таксама: 

У Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы набралі акцёраў з Расіі

Чаму Латушку далі больш гадоў «завочнай калоніі», чым Ціханоўскай?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
паўлінка/адказаць/
10.03.2023
а хто верне ўсё ў нармальнае рэчышча? можа гэты ПП? які ні многа, ні мала, а пОртфель прэм'ер-міністра сабе хацеў. ну "правільна" - раз з прэм'ерай у Купалаўскім не атрымалася, то чаму б не замахнуцца на прэм'ер-міні...
ці можа другі П.(Пракоп'еў)? які ні многа, ні мала, а мэрам Мінска быць хацеў... "9 июл. 2020 г. — Вадзім Пракоп'еў: Калі я б стаў мэрам Мінска, перайменаваў бы ў гонар Нямцова вуліцу, на якой знаходзіцца пасольства Расіі." (nashaniva.com/?c=ar&i=254994) ну як вам? а назва вуліцы між іншым (увага) - Новавіленская (!) а ён яе - у гонар шчэ аднаго расейца хацеў
добры такі быў бы Мінскі мэр) ці не так?
0
Agasfer/адказаць/
10.03.2023
Трагедия не в в том, что  в Купаловский набрали молодежь из ГИТИСА. И  Глебов и Тарасов и Мулявин не были беларусами, но кто еще как они прославили беларуский язык, беларускую самобытность, беларускую культуру.
Трагедия нашего народа в том, что узурпатор со своими опричниками уничтожает и вырывает живьем все, что связано с самобытностью беларускага народу., уничтожает нашу идентичность . Под народом Беларуси я имею ввиду всех жителей нашей страны независимо от их национальности, вероисповедания и теперешнего места проживания. 
 
0
Anatol Starkou/адказаць/
10.03.2023
Дазволь, НН, перакладу каментар з учорашняга на сённяшні

Я не ведаю, якая сёння назва былога праспекту Машэрава. Для мяне назаўжды застануцуа РНТБ (на супраць Дворца спорта) і тамака ж праспект Машэрава. 
Дарэчэ я з Пятром Міронавічам сустракаўся даволі блізка ў пачатку 1979-га на адкрыцці ВДНХ прысвечанай 60-годдзю БССР. Я там прадстаўляў сваю распрацоў у СКБ-3.

 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера