Знайсці
08.03.2023 / 21:494РусŁacБел

У Грузіі працягваюцца масавыя пратэсты, мітынгоўцы атачаюць парламент

Сёння незадаволеныя прыняццем грузінскім парламентам закона аб «замежных агентах» працягнулі выступленні з патрабаваннем адмены гэтых актаў. Спачатку па ўсёй краіне прайшлі жаночыя і студэнцкія маршы, а пасля апазіцыянеры зноў сабраліся перад будынкам парламента ў Тбілісі.

Скрыншот з відэа

Цэнтральны праспект Руставелі ў Тбілісі перакрыты, а тэрыторыя перад парламентам цалкам запоўненая людзьмі. Паводле ацэнак мясцовых СМІ, іх колькасць даходзіць да 10 тысяч.

Апазіцыя выставіла ўладам Грузіі два патрабаванні: адклікаць законапраект аб замежных агентах і вызваліць затрыманых падчас учарашніх выступленняў. Паводле звестак грузінскай паліцыі, колькасць затрыманых дасягнула 77 чалавек.

У выпадку невыканання ўмоў актывісты «пяройдуць да іншых крокаў», заявіў лідар апазіцыйнай партыі «Стратэгія Агмашэнебелі» Георгій Вашадзэ і даў на выкананне патрабаванняў усяго гадзіну. 

Натуральна, за гэты тэрмін улады на саступкі не пайшлі, таму мітынгоўцы прынялі рашэнне пачаць «аблогу парламента». За прапанову ўдзельнікі акцыі галасавалі паднятымі рукамі.

«Мы прапануем наступны крок: мірна і спакойна з абодвух бакоў акружыць парламент… Давайце зробім гэта мірным шляхам. Мы заклікаем паліцыю не супрацьстаяць мірным пратэстоўцам», — заявіў Вашадзэ.

Частка мітынгоўцаў пры гэтым заклікае да больш радыкальных дзеянняў.

7 сакавіка дэпутаты парламента Грузіі ўхвалілі ў першым чытанні адзін з двух законапраектаў аб замежных агентах — «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». За яго прагаласавалі 76 дэпутатаў, супраць — 13. Гэта выклікала шматтысячныя пратэсты ў сталіцы, людзі прыйшлі да парламента.

Разганяючы акцыю, грузінскія сілавікі ўжылі слезацечны газ і вадамёты. Позна ўвечары супрацьстаянне ля парламента абвастрылася: дэманстранты ўжылі «кактэйлі Молатава», а сілавікі — гумовыя кулі. Паліцыя затрымала дзясяткі людзей, але частка дэманстрантаў заставалася на месцы акцыі да раніцы, апазіцыя паабяцала працягнуць пратэсты.

Пратэстоўцаў падтрымала прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая акурат у той час знаходзілася з візітам у ЗША. Але ў Грузіі прэзідэнт — пасада больш цырыманіяльная, рэальны кіраўнік дзяржавы — прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама:

У Грузіі праходзяць жаночыя маршы супраць закона аб іншаземных агентах

У Грузіі выбухнулі масавыя пратэсты супраць прыняцця закона аб «замежных агентах»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
О. Бендео/адказаць/
08.03.2023
Дикий народ. Дети гор
1
Бессовестный/адказаць/
08.03.2023
Главное что ты его не забыл.
0
Джугашвили/адказаць/
09.03.2023
Грузия це Европа
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера