Знайсці
08.03.2023 / 21:199РусŁacБел

Ціханоўская правяла важныя сустрэчы з палітыкамі Вялікабрытаніі

Святлана Ціханоўская працягвае свой візіт у Вялікабрытанію. Пасля сустрэчы з былым прэм'ер-міністрам Борысам Джонсанам яна сустракаецца з тымі палітыкамі, якія вызначаюць знешнюю палітыку гэтай дзяржавы на гэты момант. 

Падчас сустрэчы з брытанскімі міністрам замежных спраў і міністрам па справах Еўропы. Скрыншот з відэа

Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі і міністрам па справах Еўропы Леа Докерці.

Ціханоўская заклікала абодвух міністраў звярнуць увагу на сітуацыю з беларусамі, якія жывуць у Вялікабрытаніі. Зараз многія з іх сутыкнуліся з праблемай афармлення неабходных дакументаў і варта было б паспрыяць, каб яны мелі магчымасць аднаўляць свае дакументы і дазволы на жыхарства ў Вялікабрытаніі, не вяртаючыся ў Беларусь. Таксама Ціханоўская прасіла, каб Вялікабрытанія выдавала візы беларусам, нягледзячы на ўсе складанасці.

Акрамя таго, падчас гэтай сустрэчы абмяркоўвалі падтрымку Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, якая ўжо сабрала больш чым 15 тысячаў дакументаў. 

Сёння Ціханоўская абмеркавала з лідарамі апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі падтрымку незалежных беларускіх прафсаюзаў.

Размова ішла таксама ішла пра сумесныя дзеянні для прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за рэпрэсіі ў рамках Міжнароднай арганізацыі працы.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам абедзвюх палат брытанскага парламента.

Тут гаварылі сярод іншага пра апошнія палітычныя прысуды ў Беларусі і дыверсію на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам 26 лютага.

Урэшце Ціханоўская выступіла на слуханнях у Камітэце па міжнародных адносінах і абароне Палаты лордаў.

Падчас выступу беларуская дэмакратычная лідарка заклікала брытанскіх палітыкаў выпрацаваць дакладную і скаардынаваную стратэгію па Беларусі, распачаць міжнароднае судаводства супраць беларускага рэжыму за саўдзел у вайне і за злачынствы супраць чалавечнасці, падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, СМІ і праваабарончыя арганізацыі, а таксама партызан і добраахвотнікаў ва Украіне.

На 9 сакавіка прызначаныя слуханні па сітуацыі ў Беларусі ў брытанскай Палаце лордаў.

Чытайце таксама:

Джонсан — Ціханоўскай: Мы захапляемся адвагай беларускіх ваяроў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
6
Джордж/адказаць/
09.03.2023
Грышка , А якое пытанне для беларусаў у Беларусі вырашана? І што дакладна робіцца/зроблена? А ездзіць да заходніх лордаў ды выпрошваць візы, гэта жабрацтва, а не праца.
2
antisvetka/адказаць/
09.03.2023
Ну все, кабзда британским визам для беларусов.
1
Ход за Лукашенко/адказаць/
09.03.2023
Чем ответит одновекторный? А вот чем: можно приказать Шведу ни в коем случае не принимать в комиссии для беглых заявления от сбежавших в Британию. Это будет сильно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930