Знайсці
08.03.2023 / 20:0417РусŁacБел

У Літве пытанне візаў для беларусаў і расіян хочуць аформіць асобным законам

Ва ўрадзе Літвы прапануюць выдаць асобны часовы закон, якім прапісаць абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі на выдачу віз і перасячэнне мяжы. Пра гэта піша BNS.

Для грамадзян Беларусі і Расіі дзейнічаюць абмежаванні на выдачу віз і цяпер. Заявы на іх атрыманне прымаюцца толькі тады, калі яны падаюцца пры пасярэдніцтве МЗС, а расіянам і зусім забаронена ўязджаць у Літву, за выключэннем толькі некаторых катэгорый грамадзян.

Гэтыя нормы — частка пастановы аб надзвычайным становішчы, якое ўвялі на мяжы з Беларуссю і Расіяй пасля пачатку вайны ва Украіне. Цяпер іх хочуць аформіць асобным часовым законам, і калі так станецца, то яны будуць дзейнічаць нават пасля адмены надзвычайнага здарэння.

Рэжым надзвычайнага становішча на беларуска-літоўскай мяжы дзейнічае да 16 сакавіка, але літоўцы плануюць прадоўжыць яго да пачатку мая. Але калі будзе асобны закон, то, як гаворыць прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманіце, можна будзе адмовіцца ад прадаўжэння рэжыму надзвычайнага здарэння.

Са слоў намесніка міністра замежных спраў Літвы Ёвіты Нелюпшэне, літоўскі ўрад хоча стварыць «рэжым нацыянальных санкцый», які «забяспечыць юрыдычную яснасць». А канчатковае рашэнне будзе прымаць Сейм, які ўрад просіць разгледзець гэты праект тэрмінова.

Чытайце таксама: 

Асудзілі былога кіраўніка візавага цэнтра Іспаніі ў Беларусі Руслана Лабанка. Справа, хутчэй за ўсё, палітычная

Еўрасаюз збіраецца ўвесці лічбавыя шэнгенскія візы з падачай анлайн

«Еўрапейскія памкненні беларусаў павінны быць падтрыманыя». Ціханоўская заклікала Еўропу прыняць у дачыненні да Беларусі падвойную стратэгію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Неяк так/адказаць/
09.03.2023
А цяпер пагледзі на гэта наступным чынам: есць два дома, у адным жыве прыстойная сям’я, а другім муж алкаш, які збівае жонку дзяцей, яго дом цячэ, ён цягае да сябе алкашэй, яго сабака гадзіць на ўчастак таго дабрасумленнага суседа і гэты дабрасумленны чалавек вырашае што хопіць і ён тупа будуе плот вышыней 10 мэтраў каб нічога з таго участка не трапіла да яго і каб ня чуць стагнанні тых збітых дзяцей. Выраша ён свае нязручнасці? Вядома выраша але там за плотам як пакутвалі так і будуць пакутваць дзеці ад бацькі алкаша і яны вырастуць і стануць такімі ж і ўсё працягнецца.
0
Олег/адказаць/
09.03.2023
Мойша, у вас дапамога это визы на закупы на акропались.
0
Сусед суседу/адказаць/
09.03.2023
Неяк так, і яшчэ есць трэці сусед, які пакутуе ад суседа алкаша, але не можа пабудаваць высокі плот, бо ў іх агульны газапровад і скважына. І вось першы сусед зазывае да сябе трэцяга добрага суседа на лесапілку майстрам, але сваіх старых быцькоў і малалетніх дзяцей ен не можа забраць з сабой - сам яшчэ не ўладкаваўся. І вось сядзіць яго сям’я за плотам з суседам алкашом, які цяпер не толькі сваю жонку і дзяцей, але і суседскіх гвалціць збіраецца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера