У Вілейскім раёне ўзарвалася аўталаўка
У Вілейскім раёне ўвечары 7 сакавіка адбыўся выбух у фургоне аўталаўкі, прыпаркаваным каля прыватнага жылога дома ў аграгарадку Даўгінава. Пажар пасля выбуху не адбыўся, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.
Фота ілюстрацыйнае
Калі гэта адбылося, гандаль у аўтафургоне не вёўся, таму ніхто падчас здарэння не пацярпеў. Быў толькі разбураны фургон, пашкоджаныя гандлёвае абсталяванне і тавар.
Таксама пэўныя пашкоджанні атрымалі жылы дом і гаспадарчыя пабудовы, якія знаходзіліся побач, у прыватнасці, у іх павылятала шкло ў вокнах.
Абставіны выбуху цяпер высвятляюць спецыялісты.
0
0
2
14
3
1
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 3
Каментары
70
Wunderwaffe/адказаць/08.03.2023
Бомбануло от заявлений Лупатого
110
Мінак/адказаць/08.03.2023
Стойце, так пасадзілі ж тэрарыста ўжо! Ці СБУ новага прыслала?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 2
Расійская армія развівае наступ у Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы адчайна спрабуюць стабілізаваць фронт
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера