Знайсці
08.03.2023 / 15:252РусŁacБел

Беларускага найміта, асуджанага ва Украіне, перадалі Расіі

Грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык з вялікай імавернасцю ўвайшоў у пералік 90 палоненых украінцамі расійскіх вайскоўцаў, якіх перадалі 7 сакавіка Расіі ў абмен на 130 украінскіх вайскоўцаў, піша «Радыё Свабода».

Вайскоўцы, якіх Украіна перадала Расіі ў абмен на сваіх палонных. 7 сакавіка 2023 года. Максім Зязюльчык другі справа, за мужчынам у чорнай куртцы

Максім Зязюльчык знаходзіўся ў аўтобусе разам з іншымі расіянамі. Ён бачны на відэазапісе, распаўсюджаным Міністэрствам абароны Расіі. Абмен адбываўся на мяжы Украіны з Белгародскай вобласцю. 

На тэрыторыі Расіі ўсім былым палонным перадалі пакеты з рэчамі. Таксама яны маглі ўзяць гумовыя боты, якія стаялі на пляцоўцы перад стэлай з надпісам «Белгародская вобласць».

Пра тое, што Украіна ўключыла ў спісы для перадачы Расіі пры абмене ваеннапалоннымі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, стала вядома 6 сакавіка. Раней ён быў асуджаны ўкраінскім судом на 10 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Украіна ўключыла беларуса, якога лічаць супрацоўнікам КДБ, у спіс для абмену палоннымі

СБУ: Узяты ў палон беларус насамрэч працаваў на беларускі КДБ і збіраў інфармацыю як пра Украіну, так і пра расійскія ПВК

Ва Украіне далі 10 гадоў турмы беларусу, які ваяваў на баку Расіі ў прыватнай арміі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
0
Хвіга/адказаць/
08.03.2023
Спадзяюся Украіна дбае пра нашых хлопцаў й абмяняе гэту паскудзь на каліноўцаў?
08.03.2023
Это не он
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930