Знайсці
08.03.2023 / 14:5920РусŁacБел

Качанава выкарыстала 8 Сакавіка для славаслоўя генію Лукашэнкі

«Галоўным заступнікам і абаронцам інтарэсаў жанчын выступае наш Прэзідэнт, глыбокапаважаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка», — напісала старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава (злева). Фота: Рада Федэрацыі РФ

«Галоўным заступнікам і абаронцам інтарэсаў жанчын выступае наш Прэзідэнт, глыбокапаважаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які шчыра верыць у нас, заўсёды і ва ўсім падтрымлівае», — піша старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў звароце з нагоды 8 Сакавіка.

«Але самае галоўнае — дзякуючы мудрасці і сіле волі нашага лідара мы можам жыць, працаваць і гадаваць дзяцей у такой цудоўнай мірнай і шчаснай краіне, якая яна ёсць у нас. Гэта дарагога варта», — піша Наталля Качанава.

Насамрэч за 30 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі Беларусь ператварылася ў адну з найбяднейшых краін Еўропы, а насельніцтва краіны скарацілася больш як на мільён чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
чих-пыж з Таборовей/адказаць/
08.03.2023
[Рэд. выдалена]
1
чиж-пыж з Таборовей/адказаць/
08.03.2023
[Рэд. выдалена]
1
Надя Котковец/адказаць/
08.03.2023
О да, о да.....сельчане много б рассказали. Не раз за это морду били.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера