Знайсці
08.03.2023 / 14:261РусŁacБел

З'явілася першае ў свеце радыё, цалкам заснаванае на штучным інтэлекце

«Нейрасеткі здзяйсняюць рэвалюцыю ў аўдыяіндустрыі».

Нейрасеткі здольныя фарміраваць радыёэфір. Фота: futurimedia.com

Амерыканская кампанія Futuri ў лютым выпусціла на рынак бэта-версію RadioGPT — першае ў свеце цалкам аўтаномнае радыё, дзейнасць якога ажыццяўляецца адразу некалькімі нейрасеткамі.

Гэта радыё спалучае ў сабе тэхналогіі ChatGPT трэцяй версіі, штучны інтэлект TopicPulse (нейрасетка з паглыбленым аналізам і шматфарматнай генерацыяй рознага кантэнту), а таксама прасунутую сістэму распазнавання і прайгравання голасу.

Сярод наяўных функцый RadioGPT ужо можа пахваліцца:

  • рэалістычнымі галасамі штучных вядучых, якія выкарыстоўваюцца адначасова ці пазменна ў залежнасці ад сцэнара (які таксама пішацца нейрасеткамі ў рэжыме рэальнага часу);
  • актуальным аналізам мясцовага рынку і знаёмствам са свежай інфармацыяй аб надвор'і, заторах або курсах валют;
  • уменнем рэгулярна весці і мадэраваць Facebook, Instagram, Twitter і TikTok як жывы чалавек ці медыяарганізацыя;
  • своечасовым азнаямленнем з цікавай інфармацыяй з розных сацсетак і з больш за 250 тысяч крыніц навін для рознай мэтавай аўдыторыі;
  • досведам правядзення жывых інтэрв'ю з запрошанымі гасцямі і экспертамі;
  • магчымасцю падчас эфіру прымаць водгукі ад слухачоў і публічна агучваць іх думкі альбо ўключаць замоўленыя імі песні;
  • правядзеннем падкастаў, віктарын, конкурсаў і розыгрышаў з удзелам карыстальнікаў;
  • стварэннем гарманічных забаўляльных і рэкламных паўз.

Па заявах распрацоўшчыкаў, RadioGPT зможа ўдыхнуць новае жыццё ў аўдыяіндустрыю і сфарміраваць СМІ будучыні. Усе зацікаўленыя медыякампаніі і юрыдычныя асобы могуць з лёгкасцю адаптаваць яго пад любыя свае патрэбы. 

Штучнае радыё ўжо даступна для праслухоўвання па гэтай спасылцы, аднак яно пакуль што падтрымлівае толькі англійскую мову.

Таксама ўнізе можна паглядзець рэкламны ролік аб RadioGPT і яго магчымасцях (відэа цалкам зроблена штучным інтэлектам).

Відэа: futurimedia.com, Vimeo

Чытайце яшчэ:

Машыннае навучанне паскарае пошукі пазаземнага розуму

З памерлымі можна будзе камунікаваць. З'явіўся штучны інтэлект, здольны ствараць лічбавую копію чалавека

Феномен Midjourney: чаму гэтая нейрасетка стала мегапапулярнай і як ёй карыстацца?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Олег/адказаць/
08.03.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера