Знайсці
07.03.2023 / 10:45РусŁacБел

Белстат: Доля расходаў на харчаванне ў беларусаў складае амаль 40%

Што паказала выбарачная ацэнка хатніх гаспадарак, піша sb.by.

Грашовыя расходы ў разліку на адну хатнюю гаспадарку склалі 1696,6 рубля на месяц, з якіх 1249,1 рубля, або 73,6% прыпадае на спажывецкія (на харчаванне, алкаголь, тытунёвыя вырабы, аплату нехарчовых тавараў і паслуг).

У іх структуры доля расходаў на харчаванне склала 39,7%, на куплю нехарчовых тавараў — 33,7%, на аплату паслуг — 24,1%.

Паказчык расходаў на харчаванне наўпрост звязаны з ВУП на душу насельніцтва. Чым вышэйшы валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва, тым меншая доля расходаў на харчаванне. Так, напрыклад, жыхары Люксембурга на прадукты трацяць толькі 8% бюджэту хатняй гаспадаркі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера