Знайсці
06.03.2023 / 22:3918РусŁacБел

За месяц лукашысты дачакаліся «ажно» 23 зваротаў у «камісію па вяртанні». Але яны іх не цешаць

Намеснік генпракурора Аляксей Стук расказаў у эфіры праграмы «По существу» на СТБ, што на гэты момант «камісія па вяртанні» мае 23 заявы ад беларусаў, якія пакінулі краіну пасля 2020 года, баючыся пераследу. Пры гэтым большасць па сутнасці — пустыя.

«Цяпер звярнуліся ў камісію 23 чалавекі. Знаходзяцца на разглядзе 23 заявы. Адразу скажу, што большасць заяў не адпавядае тым крытэрыям, якія прапісаныя ва ўказе, тым напрамкам, звесткам, якія пазначаныя, каб яны былі прадстаўленыя», — распавёў Стук.

Можна меркаваць, што людзі, якія пісалі ў камісію, не выказалі жадання публічна каяцца і плаціць рэжыму грошы за прынесеную «шкоду», што з'яўляецца ўмовай для таго, каб іх справу пачалі сур'ёзна разглядаць. Цалкам верагодна, што і пісаліся гэтыя заявы ў камісію толькі з мэтай яе тролінгу, як гэта было з самай першай заявай, накіраванай рэдактаркай тэлеканала «Белсат» Вольгай Ярохінай.

Зрэшты, па-іншаму наўрад ці магло і быць, мяркуючы па тым, што і склад камісіі, і ўмовы «даравання», і працяг рэпрэсій, і сама рыторыка прадстаўнікоў рэжыму зусім не матывуюць да таго, каб сур'ёзна ставіцца да выказаных прапаноў. Нават у гэтым выступленні намеснік генпракурора Стук пагражаў:

«Нават той вектар, які намечаны ўказам па вяртанні з-за мяжы, — таксама не ідзе гаворка, што для ўсіх грамадзян, якія знаходзяцца там, якія звернуцца, наступіць для іх эра ўсеагульнай міласэрнасці».

То-бок нават выкананне ўсіх прыніжальных умоў нічога нікому не гарантуе і чалавек, нават пайшоўшы на ўсё гэта, можа ўрэшце патрапіць у пастку. А ад тых, хто звяртаецца ў камісію, патрабуюць растлумачыць, чаму яны асцерагаюцца вярнуцца (фактычна данесці самім на сябе), раскаяцца і прынесці публічныя прабачэнні (публічна прынізіцца) і пакрыць прычыненую шкоду (падтрымаць сваіх мучыцеляў матэрыяльна). Натуральна, што гэта слаба матывуе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.03.2023
23 звароты, але то не пакаянне перад лукашыстамі а тролинг. Бо як кажуць лукашысты ніхто з гэтых 23 зваротаў не пакаяўся і не захацеў паўзці на каленях, э як і плаціць ім некую шкоду, якую сами лукашысты і ўтварылі. Бо ўсе санкцыі ў Беларусь прынеслі выключна лука ды лукашысты ябацькі разам з маскавітамі памагатымі.
4
Anatol Starkou/адказаць/
07.03.2023
Трэба абмен рабіць: Адзін не бчб вярнуўся дадому - 1000 бчб з Беларусі адпраўляць на Захад. Толькі няхай за вучобу і дзіцячы садзік грошы вернуць дзяржаве РБ.
0
Доктар Псіхічны/адказаць/
08.03.2023
Anatol Starkou, Але ж як ты, шэльма, зноў з палаты выбраўся?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера