Знайсці
07.03.2023 / 09:4121РусŁacБел

Калі дэмсілы плануюць выпусціць новы беларускі пашпарт, дзе ён будзе дзейнічаць і хто яго будзе выдаваць

Падчас апошніх замежных візітаў Святланы Ціханоўскай усё часцей гучыць пытанне новых пашпартоў. Прадстаўнік Аб'яднага пераходнага кабінета па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі распавёў «Нашай Ніве», калі іх чакаць і як гэта плануюць рэалізоўваць.

Навошта спатрэбіўся беларускі пашпарт

Беларусы, якія пасля 2020 года беглі ад рэпрэсій, сутыкнуліся з праблемай, калі рэжымныя консульствы ці амбасады адмаўляліся абменьваць ім пашпарты, у якіх закончыўся тэрмін дзеяння. 

Стварэнне новага беларускага пашпарта было грамадскім запытам да каманды Святланы Ціханоўскай. 

Выдача такога дакумента вырашыць тры задачы.

«Першае: дакумент павінен пацвердзіць грамадзянства беларусаў. Многія нашы суайчыннікі не хочуць пазбаўляцца ці губляць беларускае грамадзянства. Але ў замежнай краіне так ці інакш паўстае пытанне пра легалізацыю, паўстае пытанне пра атрыманне грамадзянства ў краіне пражывання. 

Другая: дакумент мусіць не толькі пацвярджаць статус грамадзяніна Беларусі, але і быць прыдатны для паездак, для выкарыстання ў банках ці для паўнацэннай жыццядзейнасці ў чужой краіне.

Трэцяя задача — не даць рэжыму магчымасці кантраляваць жыццё беларусаў нават па-за межамі Беларусі. Часам пашпарт становіцца інструментам ціску на людзей, адсутнасць дакумента можа паралізаваць жыццё чалавека, ставіць яго ў стрэсавыя сітуацыі. Праз стварэнне новага беларускага пашпарта мы дасягаем мэты, каб беларусы сапраўды сталі вольнымі», — кажа Валерый Кавалеўскі.

Хто зайдзейнічаны ў рэалізацыі праекта

Сам дакумент ужо распрацаваны. Ён адпавядае стандартам ICAO — Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. 

«Дагэтуль мы вялі перамовы з Еўрапейскай камісіяй, апаратам камісара па ўнутраных справах, і атрымалі прынцыповую гатоўнасць дапамагчы з прызнаннем дакумента, калі мы прынясём у Еўрапейскую камісію гатовы праект. Для гэтага патрэбна вырашыць яшчэ адну тэхнічную праблему — выкарыстанне краінавага кода ў пашпарце адной з краін Еўрапейскага саюза. Цяпер мы вядзём перамовы па выкарыстанні такога кода, і як толькі атрымаем згоду, мы зможам звярнуцца ў Еўрапейскую камісію за падтрымкай», — кажа Кавалеўскі. 

Рашэнне будзе прымаць не Еўрапейская камісія, а краіны Еўрасаюза.

«Усе — і прадстаўнікі нацыянальных урадаў, і Еўрапейская камісія, яе кіраўніцтва — прызнаюць, што праект вельмі дзёрзкі, вельмі смелы, але адначасова бачаць у ім логіку і патрэбу», — заўважае Кавалеўскі. 

На якой тэрыторыі будзе дзейнічаць новы пашпарт, калі яго прымуць

Плануецца, што дакумент будзе дзейнічаць на тэрыторыі Еўрасаюза, калі будзе падтрымка ад краін ЕС. Пасля сферу ўжывання гэтага дакумента змогуць пашырыць — каб Вялікабрытанія, ці ЗША, ці Канада, ці іншыя краіны ўжо на двухбаковай аснове маглі прызнаваць яго прыдатным для перасячэння іх межаў.

Хто і дзе будзе выдаваць пашпарты

Пашпарты будзе выдаваць Аб’яднаны пераходны кабінет.

«Як тэхнічна будзе выглядаць працэдура — ужо тэхнічнае пытанне, але яно значна менш складанае, чым тая задача, над якой мы працуем цяпер. Многія краіны не друкуюць пашпарты, а дэлегуюць гэтае права адмысловым кампаніям, якія спецыялізуюцца на выпуску такой прадукцыі», — заўважае Кавалеўскі.

Хто будзе атрымліваць новыя пашпарты

«Канешне, мы будзем нацэльвацца на тое, каб у першую чаргу пашпарты атрымлівалі людзі, якія адчуваюць вострую патрэбнасць у дакументах. Безадносна таго, дзе яны знаходзяцца», — дзеліцца Кавалеўскі. 

Існуюць тэхнічныя магчымасці прывозіць мабільныя лабараторыі ў канкрэтную краіну, праводзіць персаналізацыю дакумента, збіраць звесткі пра чалавека, а сам пашпарт будзе друкавацца ў іншым месцы.

Новыя пашпарты, кажуць у Кабінеце, змогуць атрымаць і беларусы, якія засталіся ў Беларусі, але наяўнасць такога дакумента будзе несці для іх вялікую рызыку.

Часавыя рамкі рэалізацыі праекта

Усё залежыць ад падтрымкі адной з краін Еўрасаюза, якая дасць дазвол на ўжыванне краінавага кода: як атрымаюць дазвол, то пяройдуць да наступнага этапу.

Дэдлайнам Кабінет разглядае ліпень — 2023 года, калі ўступіць у сілу закон, які дазваляе пазбаўляць беларускага грамадзянства палітычных апанентаў рэжыму.

«Гэты «закон» прыняты нелегітымным рэжымам, таму, я мяркую, гэтая норма не будзе прызнавацца міжнароднай супольнасцю. Але калі рэжым абвесціць, што пашпарт канкрэтнага грамадзяніна з’яўляецца несапраўдным, а гэта значыць, з ім нельга будзе перасякаць мяжу, — на гэты выпадак лепш займець новы незаплямлены пашпарт», — кажа Кавалеўскі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
145
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
9
07.03.2023
2023, таварышч маёр, у вас вус адклеіўся і здарыўся “працёк даных”
07.03.2023
Адам Иосифович , это решат без лукашистов
1
хахахаха/адказаць/
08.03.2023
Адам Иосифович ,Мы павернемся са зброяй, а вам уцякаць на расею улюбеную

3% адбитых камунистаў ніколі ня будут нічога вырашаць на нашай радзіме 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930