Знайсці
06.03.2023 / 19:52РусŁacБел

«Беларуснафта» стане актыўней гандляваць харчамі. І не толькі на АЗС

У Беларусі з'явіцца новая сетка прадуктовых крам ад «Беларуснафты». Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па забеспячэнні вуглевадароднай сыравінай і рэалізацыі прадукцыі кампаніі Сяргей Каморнікаў. 

Паводле слоў топ-менеджара, у кампаніі збіраюцца актыўна развіваць кірунак рознічнага гандлю. Пры гэтым гандлёвыя кропкі будуць стварацца не толькі на АЗС, але і незалежна ад іх па ўсёй краіне.

Каморнікаў сказаў, што ў хуткім часе ў кожным абласным цэнтры кампанія адкрые па адной краме ў фармаце «каля дома» ў жылых мікрараёнах. Першая такая крама, якая называецца «Цікавы», ужо запрацавала ў Гродне.

У планах кампаніі значыцца таксама пашырэнне гандлю і ў рамках сеткі АЗС. Пры гэтым не абмяжуюцца пашырэннямі гандлёвых залаў за кошт перапланіроўкі і ўсталявання сучаснага гандлёвага абсталявання: побач з дзеючымі запраўкамі часовых гандлёвых павільёнаў. Толькі ў 2023 годзе іх павінна з'явіцца ад 7 да 10.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера