Знайсці
06.03.2023 / 19:18РусŁacБел

Бацьку шасцярых дзяцей асудзілі на два з паловай гады калоніі

У судзе Маладзечанскага раёна асудзілі Дзмітрыя Лазара паводле арт. 391 (Абраза суддзі або народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

 

Суддзя Дзяніс Барэйка прызначыў Дзмітрыю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Дзяржабвінавачванне падтрымала памочніца пракурора Юлія Жук.

Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграм-чаце пакінуў абразлівыя каментары ў дачыненні да мінскай пракуроркі Жаны Баранавай, капітана мінскай міліцыі ДАІ Пакладка, капітана бабрускай міліцыі АМАП Быкава, суддзі суда Ленінскага раёна Гродна Мікалая Сяргейкі, маёра міліцыі, намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РУУС Фрунзенскага раёна Марцуля, сяржантаў міліцыі АМАП Магілёўскага абласнога УУС Саратаса і Малафея.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930