Знайсці
06.03.2023 / 19:2513РусŁacБел

Чаму Латушку далі больш гадоў «завочнай калоніі», чым Ціханоўскай?

Сёння гарадскі суд Мінска завочна адправіў у калонію некалькіх палітыкаў. Святлану Ціханоўскую пакаралі завочна 15 гадамі, Паўлу Латушку — 18. Чым Латушка больш раззлаваў рэжым? Спыталі яго самога.

Павел Латушка. Скрын эфіру «Еўрарадыё»

Павел Латушка кажа, што не хоча параўноўваць тэрміны, бо «ў Беларусі няма судоў, няма пракурораў, няма адвакатаў, а рашэнне прымае асабіста Лукашэнка».

«Я прызнаю, што Святлана Ціханоўская з'яўляецца абранай прэзідэнткай і мы працягваем барацьбу, — адзначае палітык. — Тут пытанне не ў нашых тэрмінах. Пытанне ў тым, што мы можам і павінны зрабіць дзеля таго, каб вызваліць палітзняволеных, дзеля таго, каб змяніць сітуацыю ў нашай краіне і ліквідаваць гэты рэжым».

Павел Латушка кажа: «сёння Лукашэнка судзіў пустую клетку».

«Я не суддзя, не пракурор і не магу выносіць абвінавачванняў ці прысудаў, але я перакананы, што ў гэтай клетцы будзе сядзець Лукашэнка і ўсе ягоныя памагатыя. Яны адкажуць на нармальным крымінальным працэсе за тыя злачынствы, якія яны робяць не супраць мяне і не супраць Святланы Ціханоўскай, а супраць беларусаў, беларускага народу. Я ў гэта веру», — выказаўся прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады.

На думку палітыка, сваім прысудам Лукашэнка дасылае яму сігнал, але разумее, што ў адказ пачуе «не, не спыніць».

Павел Латушка нагадвае: Лукашэнка яшчэ 1 верасня 2020 году сказаў, што ён перакрочыў чырвоную рысу і за тое адкажа.

«Ён успрымае ўсіх дзяржаўных службоўцаў, як людзей, якія павінны быць яму чымсьці абавязаныя. Ён не разумее, што той хто працуе ў дзяржаве — працуе для дзяржавы, павінен працаваць для дзяржавы і беларускага народу, а не прыслужваць адной асобе», — даводзіць палітык.

Паводле яго, Лукашэнка ўспрымае зыход службоўцаў да яго ў апазіцыю як здраду.

«Галоўнае, што я не здрадзіў беларускаму народу і гэта тое, што мяне сёння матывуе і я не маю права яму здрадзіць. Лукашэнку я ніколі прысягаў не даваў», — адзначае ён.

Павел Латушка не мае адназначнага адказу на пытанне, ці будзе абскарджваць вырак.

«Не думаў, шчыра кажучы, — адказвае ён. — Стварыць яшчэ адзін дадатковы працэсуальны дзень рэжыму? Які сэнс? Гэта не будзе адкрытым працэсам. У мяне няма адваката. Ён, нібы, ёсць, але рэальнага няма. Буду раіцца і прыму рашэнне. На сёння схільны, што не».

Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку прызналі вінаватымі ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Іншых зняволеным па «справе Каардынацыйнай рады» Марыю Мароз, Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага суд завочна адправіў у калонію на 12 гадоў.

У Паўла Латушкі аршытаваны зямельны ўчастак у Мінскім раёне, капітальны будынак у аграгарадку Ждановічы, грошы на банкаўскіх рахунках (больш за 31,8 тысячы еўра і $21,8 тысячы даляраў), а таксама іншая маёмасць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў, Латушку — 18

Дзяржабвінаваўца запрасіў для Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі па 19 гадоў калоніі завочна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
13
0
да нет нет да/адказаць/
07.03.2023
"Ён, нібы, ёсць, але рэальнага няма. Буду раіцца і прыму рашэнне. На сёння схільны, што не"

шо не? не-не ци усё-тки таки трошачки да?

ну настаяшчы дыплямат
0
Алесь/адказаць/
07.03.2023
Думаю, Латушку "тэрмін" большы альбо таму, што адзін чалавек "з жэншчынамі не ваюе", альбо каб паспрабаваць унесці нейкі раздор.
0
нуль адзін/адказаць/
08.03.2023
гэта думка ў мяне першай прамільгнула. але я палічыла яе дужа банальнай і не стала агучваць. а потым узяла куркулятар і элементарна палічыла - 
18 год (тэрмін саміведаеце каму. не латушку. і не завочны) - 3 гады (3 гады ўжо прайшло з 20-га) = 15
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930