Знайсці
06.03.2023 / 18:2014РусŁacБел

У мінскай пякарні прадаюць гіганцкі круасан. Угадайце цану

На сайце Koko.by паказалі, як у мінскім гастрабары «БатэрБро» выглядае фірмовы круасан вагой у 700 грамаў з 400 грамамі тварожнага сыру і яшчэ 400 грамамі хатняга варэння з розных ягад.

Такі гіганцкі круасан у гэтай установе падаюць толькі на сняданак па буднях і выхадных па папярэдняй замове, проста так выпадковы наведвальнік яго не купіць.

Пры дэгустацыі выявілася, што цеста ў гэтым круасане вільготнае, але не сырое, а па краях ён — як тыповы круасан. Лёгка разрываецца, масляністы і паветраны, звонку ідэальная храбусткая скарыначка. Ну і, вядома, уражвае памер.

Есці, аднак, гэтага гіганта нязручна, бо ўсе рукі ў масле, да таго ж крышыцца.

Ну і каштуе нямала — ажно 88 рублёў.

Найлепей з усіх пунктаў гледжання яго замаўляць не на аднаго чалавека, а на кампанію.

Сярод плюсаў — тое, што круасан сытны, смачны і прыемна выглядае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.03.2023
Максим Дизайнер, Табе адкуль ведаць? Ты аркамя маскоўскіх чабурэкаў нічога не ведаеш... Такіх як ты ў Яўропу не пускаюць, але ты і сам Яўропы палохаешся 
0
23 - 3амуж пры - як казала мая мац/адказаць/
08.03.2023
32, ой
0
Максим Дизайнер/адказаць/
09.03.2023
32

Ты таких чебуреков под разливной Паулайнер на Белорусском вокзале в своей деревне никогда в жизни не видел, и еще лет 20 не увидишь. И все это на тарелке в старом кафе, а не из расплавленного пакета в колхозной кулинарии. А самое смешное знаешь что?Стоят эти московские чебуреки на пол стола столько же, сколько твое колхозное хрючево из пакета, а свежий разливной Паулайнер - дешевле, чем прокисший в бутылках в Минске. Про зарплаты московские рассказать, или сам догадаешься?В Европе таких как спецов, как я, ждут с распастертыми объятиями. А дармоедам "в связи с ситуацией в стране" никто не рад.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера