Знайсці
08.03.2023 / 17:317РусŁacБел

Восем спосабаў палепшыць працу мозгу

Як прымусіць мозг працаваць лепш і аптымізаваць свой фізічны і псіхалагічны стан? Вось практычныя рэкамендацыі.

Здаровая ежа — адзін з ключоў да інтэлектуальнай спраўнасці

Мозг падобны да мускулаў: трэба карыстацца ім або змірыцца з яго дрэнным станам. На шчасце, ёсць шмат варыянтаў, як зладзіць мозгу трэніроўку: напрыклад, навучыцеся граць на якім-небудзь інструменце, пачніце вучыць новую мову, хадзіць па новым маршруце, знайдзіце сабе новае хобі ці навучыцеся разгадваць незнаёмую вам галаваломку. Такія рэчы стымулююць працу мозгу.

У інтэрнэце можна знайсці шмат платных праграм для трэніроўкі мозгу. Але такія праграмы часта абяцаюць занадта аптымістычныя вынікі ці спрыяюць развіццю такіх навыкаў, якія не надта патрэбныя ў штодзённым жыцці. Замест гэтага пачытайце новую кніжку незвычайнага для сябе жанру або набудзьце цікавую галаваломку. Нарэшце, не злоўжывайце праглядам ютуба і ТБ, бо гэта пасіўны від дзейнасці, які не надта стымулюе працу мозгу. 

Для мозга карысная фізічная актыўнасць

Фізічная актыўнасць нясе карысць не толькі для цела, але і для розуму. Яна паляпшае забеспячэнне клетак кіслародам, спрыяе росту новых нервовых клетак і сувязей паміж клеткамі мозга. Таксама практыкаванні паніжаюць крывяны ціск і ўзровень стрэсу, ды яшчэ і паляпшаюць узровень халестэрыну. 

А цэнтр папярэджання і кантролю за захворваннямі (ЗША) сцвярджае: калі вывучыць новыя танцавальныя рухі, то гэта палепшыць памяць і хуткасць, з якой мозг апрацоўвае інфармацыю. Хочаце праверыць, ці сапраўды гэта працуе? Знайдзіце ў інтэрнэце відэа з цікавымі танцавальнымі рухамі і вывучыце іх, прыхапіце каханага чалавека і адпраўляйцеся на бальныя танцы або самі запішыцеся на зумбу, хіп-хоп ці сальсу.

Добры сон — начны і неперапынены

Пакуль у вас начны адпачынак, ваш мозг, наадварот, працуе і наладжвае сваю працу, таму стаўцеся да сну як да важнага элемента прадуктыўнага жыцця. З іншага боку, занадта шмат сну можа вам нашкодзіць: напрыклад, выклікаць зніжэнне актыўнасці або атлусценне. Арыентуйцеся на 7—8 гадзін чыстага сну кожную ноч, але ўлічвайце і сваё самаадчуванне: калі арганізм лепш за ўсё працуе пасля 9 гадзін сну, значыць, гэта ваша норма. Сачыце за тым, каб сон не быў перарывістым.

Як кантраляваць узровень стрэсу

Лішнія турботы і хваляванні спрыяюць паніжэнню вынікаў у тэстах на інтэлект. Гэта ж датычыць знясілення і дэпрэсіі — яны таксама пагаршаюць нашыя інтэлектуальныя здольнасці.

Калі адчуваеце, што стрэсу ў вашым жыцці зашмат, больш адпачывайце і пераключайцеся. Добрыя таксама ёга, медытацыя, прырода і музыка, якая вам падабаецца. Памятайце: наша рэакцыя на праблему можа прынесці нам больш шкоды, чым сама праблема.

Калі вы апошні раз бралі ў рукі карты? Даследаванне 2015 года, прысвечанае актыўнасцям, што стымулююць мозг, паказала: нават кароткая партыя ў карты павышае актыўнасць некаторых участкаў галаўнога мозга. Яшчэ адзін плюс — гульня ў карты паляпшае памяць і разумовыя здольнасці.

А паводле даследавання 2015 года, асабліва карысныя для мозга тыя віды дзейнасці, пры якіх задзейнічаныя ўсе органы пачуццяў: смак, дотык, нюх, зрок і слых, лепш калі адначасова.

Якая ежа добрая для мозга

Для мозга крытычна важна, каб яго ўладальнік добра еў. Ідэальная дыета выглядае так: максімум гародніны і садавіны, карыснага алею і рыбы, мінімум фаст-фуду, у меру тлушчаў.

Некаторыя віды гародніны паляпшаюць памяць і працу мозгу ў цэлым. Гэта характэрна для брокалі, шпінату і памідораў, а таксама для некаторых ягад. 

У тлустай рыбе і некаторых крупах многа кіслот амега-3, якія прадухіляюць запаленні (у тым ліку ў мозгу), спрыяюць захаванню інтэлекту і прадухіляюць дэпрэсію, празмерную рэакцыю на стрэс і хваляванне. Багатая на пратэіны ежа змяшчае шмат амінакіслот, якія, у сваю чаргу, прымушаюць нейроны вырабляць нейратрансмітары, якія звязваюць з паляпшэннем яснасці розуму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Любая залежнасць — у галаве». Беларус кінуў курыць, піць алкаголь і стаў веганам. Ëн расказвае, якія змены ў целе адчуў

Чаму некаторыя тыпы музыкі прымушаюць наш мозг спяваць, а іншыя не

Геній ці вар'ят. Навукоўцы зазірнулі ў таямніцы мозгу таленавітых людзей і знайшлі ключ да ўзнікнення творчых ідэй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
але я/адказаць/
09.03.2023
і гэта, Дизайнер. вось вы ўвесь час ныеце, якія ўсе невясёлыя, а сам ЗОЖнік і зануда шчэ той. дзе логіка?
0
лабов/адказаць/
09.03.2023
Вобла, не - ён з Елесельскіх палей) 
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
09.03.2023
і гэта, Дизайнер. даўненька мяне ніхто за мужчыну не прымаў. звыкліся ўжо) а першыя гады - так - доўга паверыць не маглі, што жаночага полу. а вы па ходу точна - з казармы не выходзілі і не бачылі жанчын

я ж падпісалася - рыба - "яна мая" - жаночага роду. а хіба бываюць рыбы-мужчыны?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера