Знайсці
06.03.2023 / 22:454РусŁacБел

Як адпудзіць куніцу — гэты звярок мілы, але ад яго бывае столькі праблем

Куніцы — мілыя жывёлы, але могуць стаць праблемай для многіх людзей. Яны ўладкоўваюць свае гнёзды на гарышчах або ў гаражах і псуюць маёмасць. 

Куніца. Фота: Wikipedia commons

Куніцы перагрызаюць кабелі, здараецца, і ў аўтамабілях, разбураюць ізаляцыю будынка. Адчувальную шкоду гэты звярок наносіць жыхарам сельскай мясцовасці, палюючы на курэй, качак і гусей. Не адмаўляюцца куніцы і ад садавіны.

У 2016 годзе з-за дзеянняў куніцы на некалькі хвілін спыніўся Вялікі адронны калайдар.

Выгнаць куніц з дому ці з саду дапамагаюць спецыяльныя прылады, якія выпраменьваюць ультрагук. Але трэба ведаць, што яны ўздзейнічаць і на іншых жывёл, напрыклад, катоў.

Пры гэтым ёсць больш простыя і эфектыўныя сродкі, вядомыя яшчэ нашым продкам. У куніц вельмі добры нюх, таму самы лепшы сродак — рэзкія пахі. Найлерш тут дапамагае сабачая поўсць.

Але ёсць і расліна, якая не менш эфектыўная. Гэта шпоракветнік (Plectranthus coleoides). Яна дапаможа пазбавіцца не толькі ад куніц, але і мух, камароў ды іншых насякомых. Кветка можа добра расці як у садзе, так і ў хаце.

Шпоракветнік. Фота: Wikipedia commons

Яшчэ адзін сродак — кубік (блок) для прыбіральні. Але толькі ў тым выпадку, калі на ім няма чалавечага паху. Каб гэтага пазбегнуць, трэба працаваць у пальчатках. Дасведчаныя людзі таксама рэкамендуюць выкарыстоўваць воцат ці перац.

Трэба памятаць, што куніца хутка прызвычайваецца нават да непрыемных пахаў. Таму гэтыя сродкі дапамагаюць ненадоўга.

Акрамя гэтага, шмат пішуць пра выкарыстанне пастак для куніц. Але яны будуць эфектыўныя толькі ў выпадку правільнага прымянення. Так, куніца павінна прывыкнуць да паху яйка ці хлеба з мёдам, якія мы пакідаем ў пастцы, і толькі праз некалькі дзён яна наважыцца іх паспрабаваць. Таму трэба быць вельмі цярплівым.

Вы можаце паспрабаваць розныя сродкі. Але, як вядома, найлепш папярэдзіць праблему, чым з ёй змагацца. Таму ўжо на стадыі будаўніцтва дома варта прадугледзець магчымыя праблемы найперш зрабіць немагчымым доступ гэтых жывёл на гарышча.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
4
0
барсука/адказаць/
07.03.2023
можа жалеза ў арганізьме не хапае. а можа плястыку
0
Ласка (блюе)/адказаць/
07.03.2023
"Вось нахалеру ёй тыя кáбелі" буэ. а й сапраўды. ніякай карысці, акром шкоды, няма ад гэтых кабялёў
1
Параска/адказаць/
07.03.2023
Гэта шашок а не кунiца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930