Знайсці
05.03.2023 / 22:0315РусŁacБел

«Усталёўваецца відэаназіранне». Кубракоў распавёў, як МУС рыхтуецца да новых выбараў

Кіраўнік сілавога ведамства Іван Кубракоў у эфіры СТБ заявіў, што ў 2020 годзе сем’і і дзеці супрацоўнікаў зазналі вялізны ціск. Цяпер жа яго падначаленыя гатовыя абараніць свае сем’і і кіраўнікоў дзяржструктур, якія будуць выконваць «пэўныя задачы», звязаныя з палітычнымі кампаніямі 2024 і 2025 гадоў. У гэты час плануецца правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, Палату прадстаўнікоў, а таксама прэзідэнцкая кампанія.

Іван Кубракоў (на пярэднім плане справа). Фота: МУС

Кубракоў запэўніў, што сітуацыя 2020 года не паўторыцца, бо зроблены пэўныя высновы.

«Мы працуем па ўсёй краіне, працуем на прафілактыку. Устанаўліваецца відэаназіранне, вядзецца маніторынг грамадскай бяспекі. Працуюць не толькі супрацоўнікі ўнутраных спраў непасрэдна на вуліцы, але мы яшчэ праз сродкі відэаназірання кантралюем абстаноўку і аператыўна стараемся ўплываць на тую сітуацыю, якая складваецца на вуліцы», — расказаў ён.

Сілавік сцвярджае, што ў 2020 годзе быў «вельмі вялікі ціск на сем’і, на дзяцей супрацоўнікаў», напрыклад, на настаўнікаў, якіх, як вынікала з яго слоў, даймалі журналісты.

«Мы зрабілі пэўныя высновы і гатовыя абараніць нашыя сем’і, гатовыя абараніць кіраўнікоў дзяржструктур, якія будуць выконваць пэўныя задачы, — настойвае ён. — Сёння супрацоўнікі [органаў] унутраных спраў гатовыя гарантаваць бяспеку нашым грамадзянам у час любых, у тым ліку і палітычных, мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у нашай краіне».

Кубракоў пракаментаваў увядзенне смяротнага пакарання чыноўнікам за здраду і расказаў, чаму ганарыцца сынам

Кубракоў паабяцаў «апрацаваць» па «ПВК Родан» кожную школу

«Перапалохалі швачак і прыбіральшчыц». У Магілёве міліцыя прыйшла на агледзіны будынка пад новы ліцэй МУС і навяла шуму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ольга/адказаць/
06.03.2023
Мерзавец. Какие выборы?
1
Ольга/адказаць/
06.03.2023
Лол, не пиши на белорусском языке, лукашист. У тебя это не получается. И вообще не пиши, интеллект тебе не позволяет делать умозаключения. Бери перчатки, саниту или доместос и иди работай. Унитазы ждут.
0
Чаркашкварка/адказаць/
06.03.2023
Адкуль столькi медалеу i ардэноу, гэтыя недзе ваявали?(акрамя як з беззбройным народам)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера